Перайсці да зместу

Эрні Хадсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрні Хадсан
Дата нараджэння 17 снежня 1945(1945-12-17)[1] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Ernie Hudson Jr.[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, кінапрадзюсар, тэатральны акцёр
IMDb ID 0001368
ernie-hudson.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнест Лі Хадсан (англ.: Earnest Lee Hudson; нар. 17 снежня 1945, Бентан-Харбар, Мічыган) — амерыканскі акцёр.

Эрнест Лі Хадсан нарадзіўся 17 снежня 1945 года ў горадзе Бентан-Харбар, штат Мічыган, ЗША. Свайго бацьку ён не ведаў, а маці, Мэгі Дональд, памерла ад туберкулёзу, калі Эрні было два месяцы, будучага акцёра выхоўвала бабуля з боку маці Арана Дональ. Хадсан скончыў дзяржаўны універсітэт Уэйна, а пазней — Ельскую школу драмы; затым паступіў у дактарантуру Мінесотскага ўніверсітэта, але не завяршыў навучанне.

За сваю кар’еру Эрні зняўся ў больш за 220 фільмах і серыялах. Вядомасць яму прынесла ролю Уінстана Зедмара ў фільмах «Паляўнічыя за прывідамі» і «Паляўнічыя за прывідамі 2». Хадсан праслухоўваўся на ролю таго ж персанажа ў мультсерыяле «Сапраўдныя паляўнічыя за прывідамі», аднак ролю ў выніку атрымаў Арсеніа Хол.

З 1963 па 1982 год Хадсан быў жанаты з Джэні Мур, з якой выхоўваў двух сыноў — Эрні і Рахмана. З 25 мая 1985 года жанаты з Ліндай Кінгсберг, з якой выхоўвае яшчэ двух сыноў — Эндру і Роса.

  1. Ernie Hudson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.