Эрыка Энгельстад
Эрыка Энгельстад | |
---|---|
нарв.: Ericka Engelstad | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 2018 (71 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | Універсітэт Тромсё |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Эрыка Марыя Траш Энгельстад (нарв.: Ericka Maria Thrash Engelstad) (24 лютага 1947, ЗША — 17 ліпеня 2018) — нарвежскі археолаг, прафесар Інстытута археалогіі і сацыяльнай антрапалогіі (цяпер — Інстытут археалогіі, гісторыі, рэлігіязнаўства і тэалогіі Універсітэта Тромсё).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымала навуковую ступень доктара антрапалогіі (PhD) ва Універсітэце Вісконсін—Мадысан. З 1981 года працавала ва Універсітэце Тромсё, спачатку ў музеі Тромсё, а з 1991 года на факультэце сацыяльных навук. Запрашалася з лекцыямі ва ўніверсітэты Кембрыджа, Берклі і Упсалы. У 2006 годзе атрымала статут ганаровага прафесара Упсальскага[1], а ў 2012 годзе — Гётэбаргскага ўніверсітэтаў[2].
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнай вобласцю даследаванняў была археалогія каменнага веку з упорам на наскальнае мастацтва. Яна таксама цікавілася археалогіяй як сацыяльнай навукай і асабліва гендэрнай перспектывай.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Эрыка Энгельстад прымала ўдзел у раскопках і даследчых праектах у фюльке Фінмарк, камуне Цюсфіёрд, Карэліі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліке.
У перыяд з 1991 да 1996 гадоў працавала рэдактарам «Нарвежскага археалагічнага агляда», а ў 1992—1995 гадах — «Жанчыны ў археалогіі ў Нарвегіі» (нарв.: Kvinner i Arkeologi i Norge). Была членам праўлення Інстытута параўнальных культуралагічных даследаванняў.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Filosofie hedersdoktorer (шведск.). Uppsala universitet. Праверана 11 сакавіка 2022.
- ↑ Hedersdoktorer lyfter språk, litteratur och genus (шведск.). Göteborgs universitet. Праверана 11 сакавіка 2022.