Эрык-Эманюэль Шміт
Эрык-Эманюэль Шміт | |
---|---|
фр.: Éric-Emmanuel Schmitt | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1960 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, гісторык літаратуры, перакладчык, сцэнарыст, пісьменнік, кінарэжысёр, акцёр |
Гады творчасці | 1991 — цяп. час |
Мова твораў | французская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
eric-emmanuel-schmitt.net | |
![]() | |
![]() |
Эрык-Эманюэль Шміт (фр.: Éric-Emmanuel Schmitt; нарадзіўся 28 сакавіка 1960 года) — французскі пісьменнік і драматург. Яго п’есы перакладзеныя на сорак моў свету і ставіліся ў больш чым пяцідзесяці краінах[6].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і школьных настаўнікаў фізікі з Эльзасу. У дзяцінстве займаўся музыкай, іграў на фартэпіяна. Пакінуў намер стаць кампазітарам паступіўшы ў ліцэй у Ліёне, дзе настаўнікі заўважылі і падахвочвалі яго літаратурны талент. Зрэшты, паралельна з заняткамі, працягваў наведваць урокі музыкі пры Ліёнскай кансерваторыі.
У 1980—1985 гадах Шміт вучыўся на факультэце філасофіі Вышэйшай нармальнай школы ў Парыжы. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Дзідро і метафізіка» (Diderot et la métaphysique). Затым цягам некалькіх гадоў выкладаў філасофію ў ліцэі Шэрбура і ва ўніверсітэце Шамберы.
Эрык-Эманюэль Шміт жыве і працуе ў Бруселі, а з 2008 года мае акрамя французскага яшчэ і бельгійскае грамадзянства[7]. Выхаваны ў духу атэізму, пэўны час вызнаваў агнастыцызм, але аднядаўна аўтар прызнаў істотнасць рэлігіі ў сваёй творчасці і абвясціў сябе хрысціянінам. У 2000 годзе выйшаў яго раман «Евангелле паводле Пілата».
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
На беларускую мову раман «Евангелле паводле Пілата» перакладзены Андрэем Хадановічам у 2012 годзе.
- Евангелле паводле Пілата: раман / Эрык-Эманюэль Шміт. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — 204, [1] с. — (Littera scripta).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 сакавіка 2020.
- ↑ http://www.dhnet.be/infos/belgique/article/211425/ils-sont-devenus-belges.html
- ↑ а б http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ а б https://www.academiegoncourt.com/les-membres
- ↑ Эрык-Эманюэль Шміт, афіцыйная старонка
- ↑ Loi du 28 juillet 2008 Moniteur belge.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрык-Эманюэль Шміт
- Эрык-Эманюэль Шміт на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- eric-emmanuel-schmitt.com — афіцыйны сайт пісьменніка
- Эрик-Эмманюэль Шмитт (руск.) на Livelib
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Рона
- Нарадзіліся ў Ліёне
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Камандоры ордэна Кароны
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Драматургі Францыі
- Пісьменнікі Францыі
- Дактары філасофіі