Эрык Б’ёрнсан
Выгляд
| Эрык Б’ёрнсан | |
|---|---|
| шведск.: Erik Björnsson | |
| Смерць | IX стагоддзе |
| Род | Мунсё[d] |
| Бацька | Б’ёрн Жалезнабокі |
| Дзеці | Анунд Упсальскі і Б’ёрн з Хогі |
Э́рык Б'ёрнсан (шведск.: Erik Björnsson) — адзін з сыноў Б'ёрна Жалезнабокага і паўлегендарны кароль Швецыі з дынастыі Мунсё, які жыў прыкладна ў пачатку IX стагоддзя. Адной з нешматлікіх захаваных скандынаўскіх крыніц, дзе згадваюцца шведскія конунгі той эпохі, з'яўляецца Сага пра Хервёр, у якой гаворыцца:
| Сынамі Б'ёрна Жалезны Бок былі Эйрык і Рэвіль. Ён быў конунг-ваяўнік і марскі конунг, а конунг Эйрык кіраваў Свейскай дзяржавай пасля свайго бацькі і жыў нядоўга. Тады гэту дзяржаву прыняў Эйрык сын Рэвіля[1]… |