Эрытрэя
|
|||||
| Гімн: «ኤርትራ ኤርትራ ኤርትራ» | |||||
| Дата незалежнасці | 24 мая 1993 (ад Эфіопіі) | ||||
| Афіцыйныя мовы | няма; пераважае тыгрынья і арабская | ||||
| Сталіца | Асмэра | ||||
| Найбуйнейшы горад | Асмэра | ||||
| Форма кіравання | Часовы ўрад | ||||
| Прэзідэнт | Ісаяс Афеворкі | ||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
100-я ў свеце 117 600 км² малаважны |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
5 073 000[1] чал. (118-я) 43,1 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$3 743 млн[2] (168-ы) $747[2] |
||||
| ІРЧП (2007) | ▼ 0.472 (нізкі) (165-ы) | ||||
| Валюта | накфа | ||||
| Авіякампанія | Eritrean Airlines | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .er | ||||
| Тэлефонны код | +291 | ||||
| Часавы пояс | +3 | ||||
Эрытрэ́я — краіна ў паўночна-ўсходняй частцы Афрыкі, на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Мяжуе з Суданам на захадзе, Эфіопіяй на поўдні і Джыбуці на паўднёвым усходзе. Сталіца — горад Асмара.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Разам з Джыбуці, Эфіопіяй, паўночнай часткі Самалі і ўзбярэжжам Чырвонага мора Судана, Эрытрэя лічыцца найбольш верагодным месцам зямлі, вядомай старажытным егіпцян, як Пунт, што азначае Боская зямля. Старажытныя жыхары Пунты мелі цесныя адносіны з фараонамі Егіпта ў часы Сахуры і Хатшэпсута.
Атрымала незалежнасць ад Эфіопіі ў 1993 годзе.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Эрытрэя — краіна ў паўночна-ўсходняй Афрыцы. На ўсходзе яна абмываецца Чырвоным морам; мяжуе з Джыбуці, Эфіопіяй і Суданам. Большая частка тэрыторыі краіны ляжыць на Эрытрэйскім плато Эфіопскага нагор'я. На паўднёвым усходзе знаходзіцца ўпадзіна Афар. Плошча тэрыторыі складае 121,3 тыс. кв. км. Сталіца — горад Асмэра.
Палітычная структура[правіць | правіць зыходнік]
Глава дзяржавы і ўрада — прэзідэнт. Па канстытуцыі павінен абірацца парламентам на 5-гадовы тэрмін. З чэрвеня 1993 прэзідэнт — Ісаяс Афеворкі. Выбары прэзідэнта дагэтуль не праводзіліся, дата найбліжэйшых выбараў не вызначана.
Заканадаўчы орган — аднапалатная Нацыянальная асамблея — 150 дэпутатаў, прызначаных у маі 1997. Выбары былі запланаваны на снежань 2001, але затым адкладзены на нявызначаны час.
У Эрытрэі толькі адна легальная партыя — Народны фронт за дэмакратыю і справядлівасць (глава — Ісаяс Афеворкі).
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка Эрытрэі перажыла значны рост у апошнія гады, пра што сведчыць павелічэнне ВУП у кастрычніку 2012 года на 7,5 % ў параўнанні з 2011 годам[3]. Асноўнай прычынай нядаўняга росту эканомікі краіны з'яўляецца пачатак распрацоўкі здабычы золата і серабра ў шахце Біша і вытворчасць цэменту на цэментавым заводзе ў Масаве[4].
Фінансы[правіць | правіць зыходнік]
Грашовая адзінка — накфа (= 100 цэнтаў). Уведзена ў абарот ў лістападзе 1997 г. У 1993—1997 гадах у абароце знаходзіўся эфіопскі быр[5].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Паводле ўрадавых даныху Эрытрэі налічваецца дзевяць этнічных груп[6]. Пры гэтым грамадзства краіны з'яўляецца этнічна неаднастайным. Незалежны перапіс праведзены ніколі не быў, аднак лічыцца, што народнасць тыграі складе каля 55% ад усяго насельніцтва краіны. Другой паводле колькасці насельніцтва з'яўляецца народнасць тыгрэ, якая складае каля 30% насельніцтва. Гэтыя народнасці складаюць асноўную частку пераважна семіцкамоўнага насельніцтва. Большая частка астатняга насельніцтва належыць да іншых афраазіяцкіх моўных супольнасцей.
Рэлігіі — іслам 50 %, хрысціянства (хрысціяне-монафізіты 30 %, каталікі 13 %, пратэстанты 5 %).
Асноўныя паказчыкі[правіць | правіць зыходнік]
- Колькасць насельніцтва — 5,8 млн (ацэнка на ліпень 2010 года).
- Гадавы прырост — 2,5 % (2010).
- Фертыльнасць — 4,6 нараджэнняў на жанчыну (2010).
- Гарадское насельніцтва — 21 % (2008).
- Працягласць жыцця — 60 гадоў у мужчын, 64 года ў жанчын (2010).
- Заражанасць вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) — 1,3 % (па ацэнцы 2007 года).
- Пісьменнасць — 70 % мужчын, 48 % жанчын (па ацэнцы 2003 года).
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Рух на аўтамабільных дарогах правабаковы. Дзейныя міжнародныя правы кіроўцы. Варта адзначыць, што ў некаторых абласцях рух ноччу забаронены.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Культура Эрытрэі ў значнай ступені вызначаецца становішчам краіны на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Адной з самых вядомых частак культуры краіны з'яўляецца кававая цырымонія[7].
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
Футбол і веласіпедны спорт з'яўляюцца найбольш папулярнымі відамі спорту ў Эрытрэі. Мясцовыя лёгкаатлеты паспяхова выступаюць на міжнародных спаборніцтвах па бегу на доўгія дыстанцыі.
Беларуска-эрытрэйскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Эрытрэя ўсталяваныя 11 верасня 1998 года. Візіты на вышэйшым і высокім узроўнях не ажыццяўляліся. Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін адсутнічае. У 2004 годзе тавараабарот сфарміраваны беларускім экспартам (шыны) на суму 56 тыс. долараў ЗША.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009)."World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations.
- ↑ 2,0 2,1 Eritrea. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011.
- ↑ Report for Selected Countries and Subjects: Eritrea. Imf.org
- ↑ Eritrea Economic Outlook — African Development Bank. Afdb.org.
- ↑ Абрамова И. О., Васильев А. М.. Страны Африки. М.: Институт Африки РАН, 2002. С. 222.
- ↑ Eritrean Culture. Embassy of The State of Eritrea
- ↑ It’s coffee time. Network Africa Online