Эры Клас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эры Клас
эст.: Eri Klas
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1939(1939-06-07)
Месца нараджэння Талін, Эстонія
Дата смерці 26 лютага 2016(2016-02-26) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг СССР СССРСцяг Эстоніі Эстонія
Маці Anna Klas[d]
Дзеці Diana Klas[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, педагог
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Mikko Franck[d]
Узнагароды
Рыцар 1 класа ордэна Палярнай зоркі
Рыцар 1 класа ордэна Палярнай зоркі
Ордэн Белай зоркі 3 класа (Эстонія)
Ордэн Белай зоркі 3 класа (Эстонія)
Камандор ордэна Льва Фінляндыі Ордэн Дружбы — 2010
Народны артыст СССР— 1986
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́ры Клас (эст.: Eri Klas; 7 чэрвеня 1939, Талін26 лютага 2016[2]) — эстонскі дырыжор. Народны артыст Эстоніі (1978), Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З музычнай яўрэйскай сям'і. Пасля пачатку вайны Ганна Клас разам двухгадовым Эры эвакуіравалася на Урал. Дзеду і бабулі Эры Класа з боку бацькі прапанавалі эвакуіравацца з Эстоніі ў тыл Савецкага Саюза, але яны катэгарычна адмовіліся, таму што верылі ў гуманнасць немцаў. Бацька Эры Класа не жадаў пакідаць сваіх бацькоў адных і таксама адмовіўся эвакуіравацца. Пасля прыходу немцаў бацьку, дзеда і бабулю Класа арыштавалі, кінулі ў Талінскую турму, а затым расстралялі[3].

Вучыўся ў Талінскай дзіцячай музычнай школе па класе скрыпкі. У 1959 годзе скончыў Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)[4] па класе «харавое дырыжаванне». У 1964 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю (клас Г. Эрнесакса).

З 1965 года дырыжор. Стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі (19641967) у М. С. Рабіновіча і ў Вялікім тэатры (19691971) у Б. Э. Хайкіна.

З 1975 галоўны дырыжор тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне. У 19851990 гадах адначасова галоўны дырыжор Шведскай каралеўскай оперы ў Стакгольме, у 19891991 гадах дырыжор Фінскай нацыянальнай оперы, у 19911996 гадах Сімфанічнага аркестра Орхуса Даніі, у 19962003 гадах - Сімфанічнага аркестра Нідэрландскага радыё. У 19982006 гадах з'яўляўся мастацкім кіраўніком філармоніі ў Тамперэ і галоўным дырыжорам Філарманічнага аркестра Тамперэ ў Фінляндыі, з 2006 яе дырыжор-лаўрэат, а таксама ў 1999—2002 гадах галоўным дырыжорам і мастацкім саветнікам аркестра «Ізраільская сімфаніета» у Беер-Шэва ў Ізраілі.

З 1999 года дырыжаваў на ўсіх Эстонскіх святах песні. З 2002 года мастацкі кіраўнік Талінскай філармоніі. З 2005 года ініцыятар правядзення і мастацкі кіраўнік летняга фестывалю культуры — Фестывалю Біргіты ў Таліне.

З 2003 года супрацоўнічаў з Маскоўскім тэатрам «Новая Опера» імя Я. У. Калабова, дзе дырыжуе спектаклі і канцэртныя праграмы. У 20062011 гадах — галоўны дырыжор, з 2013 года — запрошаны дырыжор тэатра.

Памёр 26 лютага 2016 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на яўрэйскіх могілках Рахумяэ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам Класа пастаўлены оперы «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Трубадур», «Травіята», «Луіза Мілер  (руск.)» Д. Вердзі, «Поргі і Бес  (руск.)» Д. Гершвіна, «Кацярына Ізмайлава  (руск.)» Д. Шастаковіча, «Жалезны дом» Э. Тамберга, балеты «Лебядзінае возера  (руск.)», «Спячая прыгажуня  (руск.)» П. Чайкоўскага, «Жызэль  (руск.)» А. Адана, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф'ева, «Цудоўны мандарын» Б. Бартака і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]