Эсекскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Эсекскі ўніверсітэт
англ.: University of Essex
University of Essex logo.jpg
The STEM Centre.jpg
Арыгінальная назва англ.: University of Essex
Заснаваны 1963
Год рэарганізацыі 1965
Размяшчэнне Колчэстэр, Англія
Сайт essex.ac.uk
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Эсекскі ўніверсітэт (англ.: University of Essex) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Колчэстэр.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт заснаваны ў 1963 годзе, прымае студэнтаў з 1964 года, а ў 1965 годзе атрымаў статус універсітэта паводле каралеўскай граматы. Універсітэт складаецца з трох кампусаў з асноўным кампусам, размешчаным у парку Вівенхо (Колчэстэр) і кампусаў у Саўтэнд-он-Сі і ў Лаутане.

Універсітэт выпусціў шмат вядомых выпускнікоў у некалькіх галінах, у тым ліку двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, кіраўніка дзяржавы, міністраў замежных спраў, дэпутатаў, навукоўцаў, мастакоў, палітыкаў, аўтараў і рэжысёраў.

Ён атрымаў залаты рэйтынг з 2017 года, названы універсітэтам года на "Times Higher Education Awards" у 2018 годзе, універсітэт займае 25-е месца ў 2020 годзе, і падняўся на 27-е месца сярод універсітэтаў Вялікабрытаніі ў 2022 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]