Эсек’ель Лавесі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Эсек'ель Лавесі
Ezequiel Lavezzi.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эсек'ель Іван Лавесі
Мянушка El Pocho, El Loco (Шалёны)
Il fulmine (Маланка), Scooby-doo
Нарадзіўся 3 мая 1985(1985-05-03)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Аргенціны Аргенціна
Сцяг Італіі Італія
Рост 173 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік, атакуючы/крайні паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Кітая Хэбэй Чайна Форчун
Нумар 22
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1995 — 2003 Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс
Клубная кар’ера*
2003 — 2004 Сцяг Аргенціны Эстудыянтэс (Буэнас-Айрэс) 39 (17)
2004 — 2005 Сцяг Італіі Джэноа 0 (0)
2004 — 2005   Сцяг Аргенціны Сан-Ларэнса 29 (9)
2005 — 2007 Сцяг Аргенціны Сан-Ларэнса 55 (16)
2007 — 2012 Сцяг Італіі Напалі 156 (38)
2012 — 2016 Сцяг Францыі Пары Сен-Жэрмен 107 (22)
2016 — Сцяг Кітая Хэбэй Чайна Форчун 54 (29)
Нацыянальная зборная**
2008 Сцяг Аргенціны Аргенціна (алімп.) 10 (6)
2007 — 2016 Сцяг Аргенціны Аргенціна 51 (9)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Золата Пекін 2008 футбол
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Чылі 2015
Срэбра ЗША 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 лютага 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2016.

Эсек'е́ль Іва́н Лаве́сі (ісп.: Ezequiel Iván Lavezzi; нар. 3 мая 1985, Вілья-Габернадор-Гальвес, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік кітайскага клуба «Хэбэй Чайна Форчун» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Пасля з'яўлення на Апенінах шматлікія СМІ адразу ж далі яму мянушку «новы Марадона»[2].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе ва ўзросце 17 гадоў Лавесі перайшоў з каманды «Бока Хуніярс» у склад сталічнага «Эстудыянтэса», дзе за адзін сезон забіў 17 галоў у 39 матчах. У 2004 годзе за мільён еўра Лавесі набыў італьянскі клуб «Джэноа» і ён адразу ж быў аддадзены ў арэнду аргенцінскаму клубу «Сан-Ларэнса».

Пасля сезону ў Аргенціне ён вярнуўся ў «Джэноа», але з-за скандалу з дагаворнымі матчамі генуэзцаў адправілі ў Серыю C1, а Лавесі быў прададзены ў «Сан-Ларэнса» за 1,2 мільёна еўра.

5 ліпеня 2007 года «Напалі», які вярнуўся ў Серыю A і шукаў узмацнення для каманды, заключыў кантракт з Эсек'елем на 5 гадоў. Трансфер іграка каштаваў італьянскаму клуба 6 мільёнаў еўра, а Лавесі атрымаў у новай камандзе 7 нумар. У новай камандзе футбаліст адразу пачаў паказваць добрыя вынікі, у прыватнасці, ён зрабіў хет-трык у браму «Пізы» у матчы на Кубак Італіі. Свой першы гол у лізе ён правёў у браму «Удзінезэ» 2 верасня 2007 года. Пасля матчу, які скончыўся перамогай «Напалі» з лікам 5:0, СМІ абвясцілі аб нараджэнні новай «неапалітанскай зоркі. 12 студзеня 2010 года Лавесі падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2015 года[3].

2 ліпеня 2012 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» пацвердзіў інфармацыю аб падпісанні з Лавесі чатырохгадовага кантракту. Як паведамлялася, сума трансферу склала да 30 мільёнаў еўра[4].

У лютым 2016 года перайшоў у кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун»[5].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

За зборную Аргенціны Эсек'ель дэбютаваў 18 красавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Чылі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Сан-Ларэнса»:

«Напалі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]