Эсперанта-фільм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Трывогі» (эспер.: «Angoroj») — першы эсперанта-фільм.

Эсперанта-фільм фільм, зняты на мове эсперанта. Знята вялікая колькасць кароткамятражных фільмаў на эсперанта, але поўнамятражных фільмаў усяго чатыры. Акрамя гэтага, у шэрагу папулярных фільмаў эсперанта ужываецца ў асобных дыялогах.

У 2011 годзе ў Сан-Паўлу адбыўся першы кінафестываль на эсперанта[1].

Паўнаметражныя эсперанта-фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Першы паўнаметражны эсперанта-фільм быў зняты Atelier Mahé у 1964 годзе ў Францыі і называўся «Трывогі» (эспер.: «Angoroj»). Яго працягласць каля адной гадзіны. У сюжэце прысутнічае забойства[2].

Другім паўнаметражным эсперанта-фільмам стаў «Інкуб» (эспер.: «Incubus»), малабюджэтны чорна-белы фільм жахаў. Ён быў зняты ў 1965 годзе ў ЗША. Рэжысёрам быў Леслі Стывенс, вядомы канадскі актор Уільям Шэтнер зыграў галоўную роль у фільме[3]. эсперантысты прызнаюць мастацкую каштоўнасць фільма, але адзначаюць шэраг памылак у вымаўленні актораў.

Два іншых паўнаметражных фільма зняты ўжо ў XXI стагоддзі:

«Герда знікла» (эспер.: «Gerda malaperis!») — дэтэктыўны фільм 2006 года, заснованы на аднаіменнай кніге Клода Пірона[4].

«Бацька» (эспер.: «La patro») — драматычны фільм 2007 года, заснаваны на творы японскй літаратуры 1907 года[5]. Абодва фільмы зняты бразільскай кінакампаніяй Imagu-Filmo.

Дакументальныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Пра эсперанта зняты шмат дакументальных фільмаў і кінахронік:

Назва фільма Год Краіна Апісанне Спасылка
На беларускай На эсперанта
Стогадовае эсперанта Esperanto — la centjara 1987 Сцяг Польшчы Прысвечаны стагоддзю эсперанта. Ссылка(эсп.) 
Кінамастацтва і мы Kinarto kaj ni 1990 Сцяг Швейцарыі Аб сувязі кіно і эсперанта. Ссылка(эсп.) 
Эсперанта — гэта… Esperanto estas… 2008 Інфармацыйны фільм пра эсперанта рух. Ссылка(эсп.) 

Відэакурсы[правіць | правіць зыходнік]

Створана шмат відэакурсаў дла навучання на эсперанта. Сярод іншых вылучаюцца:

  • Мазі ў Гондаландзіі (эспер.: Mazi en Gondolando, 1986) і Мазі вяртаецца (эспер.: Mazi revenas, 1989) — мультыплікацыйны курс для дзяцей, заснаваны на першапачаткова англійскай версіі[6].
  • Пашпарт да ўсяго свету (эспер.: Pasporto al la tuta mondo, 2002) — курс эсперанта, які складаецца з пятнаццаці 30-хвілінных урокаўref>(англ.)  Эсперанта-курс Pasporto al la Tuta Mondo</ref>.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]