Эсперантыст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эсперантыст (Esperantisto) — тэрмін для абазначэння асобы, якая валодае эсперанта. Згодна з Булонскай дэкларацыяй эсперантыстам называецца «кожная асоба, якая ведае і ужывае мову эсперанта, ў незалежнасці ад вызначанных мэтаў. Прыналежнасць да якога-небудзь актыўнага эсперантысцкага таварыства з'яўляецца рэкамендуемым, але не абавязковым». Асобным карыстальнікам эсперанта не падабаецца тэрмін «эсперантыст» з-за яго ідэалагічнага адцення, якое паказвае на належнасць да эсперантызма. Акрамя гэтага, яны гавораць, што чалавека, які ведае англійскую ці іспанскую мову, не называюць англістам ці іспаністам. Замест «эсперантыста» прапануюць тэрмін «E-parolanto» ці «Esperanto-parolanto» (эсперантамоўны), што інфармуе толькі пра валоданне мовай. Таксама ужываюць іншыя тэрміны: esperantano (прыхільнік эсперанта), esperantulo (esperant — ад назвы мовы -ul — суфікс, вызначаючы асобу, якая валодае нейкай якасцю o — канчатак назоўніка) esperanto (у мове эсперанта пішацца з маленькай літары, у адрознене ад імя мовы). Асобным эсперантыстам вызначэнне дадзенае прыхільніку мовы здаецца недастатковым. Напрыклад Юліа Багі абвясціў: «Быць эсперантыстам значыць не толькі валодаць мовай. Гэта прызначэнне. Місія. Мара пра лепшый свет. Сапраўдны эсперантыст не робіцца такім, але нараждаецца, і ён з'яўляецца эсперантыстам да таго, як ён вывучыў мову».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Носьбіты эсперанта з нараджэння