Эстонская акадэмія музыкі і тэатра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эстонская акадэмія музыкі і тэатра (эст.: Eesti Muusika- ja Teatriakadeemia) — вышэйшае музычна-педагагічная навучальная ўстанова і навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі ў сталіцы Эстоніі г. Таліне. Заснавана ў 1919 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Талінская Вышэйшая школа музыкі (эст.: Tallinna Kõrgem Muusikakool) была заснавана 28 верасня 1919 года як прыватная навучальная ўстанова. Ля яе вытокаў стаяла група прафесараў эстонскага паходжання, якія вярнуліся на радзіму з розных расійскіх вышэйшых музычных навучальных устаноў, — у тым ліку Артур Кап, Артур Лемба, Ян Там. У 1923 годзе школа была пераназвана ў Талінскую кансерваторыю. Першы выпуск адбыўся ў 1925 годзе. Нацыяналізавана ў 1935 годзе.

Пасля анексіі Эстоніі Савецкім Саюзам у 1940 годзе музычная адукацыя стала ажыццяўляцца ў адпаведнасці з савецкімі ідэалагічнымі ўстаноўкамі і, як следства, было скасавана вывучэнне царкоўнай музыкі як спецыяльнасці, пачалося вывучэнне палітычных прадметаў. З пачаткам Другой сусветнай вайны савецкае кіраўніцтва кансерваторыі адправілася ў эвакуацыю, а да выкладання вярнуўся ранейшы склад педагогаў на чале з Юханам Аавікам, які здолеў аднавіць працу. Выпуск студэнтаў адбыўся нават у 1944 годзе нягледзячы на тое, што 9 сакавіка 1944 годзе ў выніку паветранага налёту авіяцыі Савецкай Арміі будынак кансерваторыі быў разбураны.

У лістападзе 1944 года заняткі ў кансерваторыі аднавіліся ўжо пад савецкім кіраўніцтвам. Асабліва цвёрды ідэалагічны прэсінг кансерваторыя зведала ў 1950 годзе пасля рашэнняў VIII пленума ЦК Камуністычнай партыі Эстоніі; тры прафесары — Рыха Пятс, Альфрэд Карындзі і Туўдур Ветык — былі арыштаваны. У сярэдзіне 1950-х гг. становішча ў кансерваторыі пачала нармалізоўвацца. У 1957 годзе быў адкрыты факультэт драмы, у 1970-х гадах быў адроджаны арганны клас, закрыты ў 1950 годзе. У 1989 годзе была адноўлена ранейшая назва Талінская кансерваторыя, а ў 1993 годзе яна была пераназвана ў Эстонскую акадэмію музыкі.

У 1999 годзе Эстонская акадэмія музыкі пераехала ў новы будынак, які лічыцца адным з налепшых і найбольш сучасных кансерваторскіх будынкаў у свеце. Акрамя таго, з 1997 года працуе філіял акадэміі ў Тарту.

Кіраўнікі акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

У дужках пазначаны год выпуску

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]