Эстонскі музей пажарнай аховы
| Эстонскі музей пажарнай аховы | |
|---|---|
| | |
| Заснаваны | 1974 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне |
|
| tuletorjemuuseum.ee | |
Эстонскі музей пажарнай аховы — музей горада Таліна. Заснаваны ў 1974 годзе. У музеі экспануецца выстава па гісторыі супрацьпажарнай службы Эстоніі ў перыяд з 1862 па 1940 год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эстонскі музей пажарнай аховы знаходзіцца ў цэнтры Таліна ў будынку (пабудаваны ў 1936—1939 гадах), які спраектаваў архітэктар Герберт Ёхансан (1884—1964). Гэты будынак — яркі прыклад эстонскай архітэктуры. У комплекс будынка ўваходзіць таксама 32-метровая вежа для сушкі пажарных рукавоў.
Пастаянная экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Унікальным прадметам выставы з’яўляецца ручная помпа 1808 года. Музей прапануе наведвальнікам прагляд гістарычных фільмаў на супрацьпажарную тэматыку. Ёсць шырокая калекцыя ўзнагарод і іншых рэгалій, макет жылога дома, у якім запальваюцца 27 розных лямпачак. Аўдыё-гід на пяці мовах. Таксама музей прапануе паглядзець форму і ахоўнае адзенне пажарных, і сімволіку супрацьпажарных арганізацый. Па жаданні можна азнаёміцца з сучаснай выратавальнай тэхнікай.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 7 красавіка 2015.