Эстрыд Абадрыцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эстрыд Абадрыцкая
Chess queen 11th century (photo 1905).jpg
Каралева шведскіх шахмат, зробленых у часы кіравання Эстрыд.
 
Дзейнасць: арыстакрат
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: каля 979[1]
Смерць: 1035
Дынастыя: Мунсё[d]
Муж: Олаў Шатконунг
Дзеці: Інгігерда і Анунд Якаб

Эстрыд Абадрыцкая (каля 979 — 1035) — дачка правадыра абадрытаў, шведская каралева — жонка Олафа Шатконунга, караля Швецыі (1000—1022); маці шведскага караля Анунда Якаба і рускай княгіні Святой Інгігерды.

Паводле легенды, Эстрыд трапіла ў Швецыю як ваенны трафей з Заходняй Памераніі. Лічыцца што, яе бацька, правадыр племя палабскіх абадрытаў, аддаў яе за Олафа, каб змацаваць мір. Верагодна, за ёй быў багаты пасаг, таму што ў сучаснай ёй Швецыі назіраецца ўсплёск славянскага ўплыву, перш за ўсё сярод рамеснікаў.

Наложніца Олафа Шатконунга Эдла была родам з таго ж рэгіёна, што і Эстрыд, і, верагодна, трапіла ў Швецыю аналагічным чынам. Кароль ставіўся да Эстрыд і Эдлы аднолькава, а яго сын і дзве дачкі ад Эдлы атрымлівалі тыя ж ушанаванні, што і дзеці ад Эстрыд, хоць афіцыйна ён быў жанаты толькі на Эстрыд, і каралевай была яна. Сноры Стурлусан пісаў, што Эстрыд дрэнна ставілася да дзяцей Эдлы (Эмунда, Астрыд і Гольмфрыды), і таму Эмунд быў высланы ў Вендландзію да сваякоў Эдлы, якія яго і выхавалі. Акрамя гэтага сведчання і згадкі ў таго ж Сноры пра тое, што Эстрыд любіла пампезнасць і раскошу і была патрабавальнай да слуг, пра яе асобу і характар нічога невядома.

Эстрыд прыняла хрышчэнне ў 1008 годзе разам з мужам, дзецьмі і многімі прадстаўнікамі шведскай знаці. Прыняўшы хрысціянства, Олаф працягваў прытрымлівацца свабоды веравызнання як палітыкі для краіны — Швецыя стала хрысціянскай дзяржавай толькі пасля рэлігійнай вайны паміж Інгэ I Старэйшым і Блот-Свенам у 1084—1088 гадах.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Estrid ofthe Obotrites // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.