Эстрыд Эрыксан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эстрыд Эрыксан
Партрэт
Род дзейнасці архітэктар
Дата нараджэння 16 верасня 1894(1894-09-16)[1][2]
Месца нараджэння Упсала, Швецыя
Дата смерці 1 снежня 1981(1981-12-01)[3] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Commons-logo.svg Эстрыд Эрыксан на Вікісховішчы

Эстрыд Марыя Эрыксан (шведск.: Estrid Maria Ericson; 16 верасня 18941 снежня 1981) — шведская дызайнер і прадпрымальніца, заснавальніца кампаніі Svenskt Tenn.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 16 верасня 1894 года ў Эрыгрундзе бліз Упсалы[6], але вырасла ў горадзе Ю на беразе возера Ветэрн. Яе бацькі кіравалі гатэлем; пасля іх смерці Эстрыд і тры яе сястры ўзялі на сябе кіраванне кампаніяй.

Ва ўзросце дзевятнаццаці гадоў, калі Эстрыд скончыла вучобу, яна пераехала ў Стакгольм і паступіла ў мастацкую школу, дзе спецыялізавалася на вырабе выкраек і была аднакласніцай мастачкі па тэкстылю Тайры Лундгрэн.

Па заканчэнні навучання некаторы час працавала настаўнікам мастацтваў у Ю, пасля чаго Эстрыд прапанавалі працу ў Шведскай асацыяцыі рамеснікаў — кампаніі па вытворчасці дэкаратыўна-прыкладных прадметаў. Яна пачала працаваць у аддзеле дома і мэблі[7].

Затым Эстрыд пачала працаваць кансультантам па мэбліроўцы дома ў сваёй былой настаўніцы Эльзы Гулберг. Там яна пазнаёмілася са скульптарам і дэкаратарам Нільсам Фугстэдам, які пасля стаў яе партнёрам у кампаніі Svenskt Tenn у 1924 годзе[8].

Гэта прадпрыемства Эстрыд Эрыксан стварыла дзякуючы невялікай спадчыне свайго бацькі. Кампанія была сканцэнтравана на стварэнні сучасных дэкаратыўных прадметаў, якія Эстрыд распрацоўвала як самастойна, так і разам з Фугстэдам і яшчэ двума іншымі супрацоўнікамі.

Прадукцыя Svenskt Tenn экспанавалася на Сусветнай выстаўцы 1925 года ў Парыжы, а таксама на іншых выстаўках у Швецыі і Еўропе[7].

Эстрыд кіравала кампаніяй да 1978 года, але Svenskt Tenn працягвае функцыянаваць і ў цяперашні час[8].

У 1975 годзе быў заснаваны фонд яе імя.

У 2010 годзе Джонам Торнбладам і Ёханам Фогельстрэмам быў зняты дакументальны фільм ESTRID пра жыццё Эстрыд Эрыксан ў 1920-я гады[9].

Зноскі

  1. Öregrunds kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11807/C/5 (1893-1894), bildid: F0000513_00015 Праверана 31 сакавіка 2019.
  2. Estrid Erikson // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Estrid Ericson // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Estrid Maria Ericson // (unspecified title) Праверана 3 красавіка 2018.
  5. Estrid Ericson Праверана 31 сакавіка 2019.
  6. Öregrunds kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11807/C/5 (1893-1894), bildid: F0000513_00015
  7. 7,0 7,1 Svenskt kvinnobiografiskt lexikon. Estrid Maria Ericson.
  8. 8,0 8,1 Svenskt Tenn. ESTRID ERICSON.
  9. ESTRID - HELA FILMEN.