Перайсці да зместу

Эстэбан Камб’яса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эстэбан Камб’яса
Агульная інфармацыя
Мянушка Cuchu
Нарадзіўся 18 жніўня 1980(1980-08-18)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства
Рост 177 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2014 Інтэрнацыянале 315 (41)
2014—2015 Лестэр Сіці 33 (5)
Рэал Мадрыд
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эстэбан Маціяс Камб’яса Дэло (ісп.: Esteban Matías Cambiasso Deleau; нар. 18 жніўня 1980 года, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Перш за ўсё вядомы дзякуючы выступам за італьянскі клуб «Інтэрнацыянале», у якім правёў 10 гадоў.

Камб’яса з’яўляецца выхаванцам школы «Архенцінас Хуніярс», хаця ўжо ў шаснаццаць гадоў, разам са сваім братам, пераехаў у Іспанію, дзе пачаў выступаць за юнацкія каманды мадрыдскага «Рэала». Аднак зайграць у аснове «Рэала» гэтак і не здолеў, пасля чаго ў 1998 годзе быў адпраўлены на радзіму ў арэнду ў «Індэпенд’ентэ», адкуль у 2001 годзе перайшоў у «Рывер Плэйт», адразу ж атрымаўшы з клубам перамогу ў чэмпіянаце Аргенціны.

У 2002 годзе тагачасны трэнер «Рэала» Вісентэ дэль Боске вярнуў Камб’яса ў каманду, і Эстэбан з камандай тут жа выйграў Суперкубак Еўропы. У 2003 годзе ігрок стаў чэмпіёнам Іспаніі і ўладальнікам Міжкантынентальнага кубка. Аднак, з-за вялікай колькасці высакакласных паўабаронцаў Камб’яса па-ранейшаму вельмі рэдка трапляў у асноўны склад «Рэала», і кіраўніцтва «каралеўскага клуба» вырашыла не падаўжаць з ім кантракт, які мінуў 30 чэрвеня 2004 года.

«Інтэрнацыянале»

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2004 года Эстэбан, на правах вольнага агента, перайшоў у «Інтэр», падпісаўшы з клубам чатырохгадовы кантракт[3]. У жніўні 2006 года Камб’яса падоўжыў кантракт з «Інтэрам» да лета 2010 года[4], а ў сакавіку 2009 года — да 30 чэрвеня 2014 года[5].

«Лестэр Сіці»

[правіць | правіць зыходнік]

28 жніўня 2014 года як вольны агент падпісаў гадавы кантракт з англійскім клубам «Лестэр Сіці», каб дапамагчы наваку Прэм’ер-лігі захаваць сваё месца ў турніры.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальнай зборнай Аргенціны Эстэбан дэбютаваў 20 снежня 2000 года ў матчы супраць зборнай Мексікі ў Лос-Анджэлесе. Камб’яса звычайна выконваў ролю асноўнага апорнага паўабаронцы, пра што кажа футболка з пятым нумарам.

«Рывер Плэйт»:

«Рэал»:

«Інтэрнацыянале»:

«Алтмпіякос»:

  1. Esteban Cambiasso // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Esteban Cambiasso // FBref
  3. «Из Мадрида в Милан». uefa.com
  4. «Надолго с Камбьяссо». uefa.com
  5. Esteban Cambiasso with Inter until 2014. inter.it