Эстэрланд
Эстэрланд (шведск.: Österland) — адзін з чатырох гістарычных рэгіёнаў Швецыі.
Правінцыі[правіць | правіць зыходнік]
Эстэрланд складаецца з сямі правінцый.
Аландскія астравы (фінск.: Ahvenanmaa / шведск.: Åland)
Паўднёва-Заходняя Фінляндыя (фінск.: Varsinais-Suomi / шведск.: Egentliga Finland)
Карэлія (фінск.: Karjala / шведск.: Karelen)
Усіма (фінск.: Uudenmaan lääni, шведск.: Nylands län)
Сатакунта (фінск.: Satakunta, шведск.: Satakunda)
Сава (фінск.: Savo, шведск.: Savolax)
Хямэ (фінск.: Hame, шведск.: Tavastland)
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Рэгіён Эстэрланд знаходзіцца ў паўднёвай частцы сучаснай Фінляндыі, якая з XII стагоддзя знаходзілася пад кіраваннем Швецыі. З 1362 Эстэрланд удзельнічае ў выбарах шведскіх каралёў. У 1556 годзе Юхан III на кароткі час стварыў з правінцый рэгіёна Эстэрланд герцагства Фінляндыя. Ужо тады назва Эстэрланд выйшла з ужывання. Пасля Руска-шведскай вайны (1808—1809) Фінляндыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Kari Tarkiainen: Sveriges Österland : från forntiden till Gustav Vasa. Atlantis, Stockholm 2008. [=Skrifter utgivna av Svenska Litteratursällskapet i Finland 702:1] ISBN 9789515831552