Перайсці да зместу

Эстэр Дзюфло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эстэр Дзюфло
фр.: Esther Duflo
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1972(1972-10-25)[1] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Michel Duflo[d]
Муж Абхіджыт Банерджы[3]
Род дзейнасці эканаміст, выкладчыца ўніверсітэта, даследчыца
Навуковая сфера эканоміка развіцця[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Абхіджыт Банерджы і Джошуа Дэвід Ангрыст
Член у
Прэміі
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна Officer of the National Order of Merit

Бронзавы медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (2005)

стыпендыя Слоўна[d] (2002)

Elaine Bennett Research Prize[d] (2002)

стыпендыя Мак-Артура (2009)

медаль Джона Бейтса Кларка[d] (2010)

член Эканаметрычнага таварыства[d] (2010)

Calvó-Armengol International Prize[d] (2010)

ганаровы доктар Лувенскага каталіцкага ўніверсітэта[d] (2010)

Médaille de l'innovation du CNRS[d] (2011)

John von Neumann Award[d] (2013)

прэмія Дэна Дэвіда[d] (2013)

honorary doctor of Yale University[d] (2013)

Albert O. Hirschman Prize[d] (2014)

прэмія Інфосіс[d] (2014)

Erna Hamburger Prize[d] (2014)

Princess of Asturias Award for Social Sciences

honorary degree of HEC Paris[d] (2015)

Нобелеўская прэмія па эканоміцы

ганаровы доктар Універсітэта Эразма Ратэрдамскага[d] (2019)

Honorary doctor of the University of Liège[d] (2023)

член Брытанскай акадэміі[d]

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

Сайт economics.mit.edu/people…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эстэр Дзюфло (фр.: Esther Duflo; нар. 25 кастрычніка 1972(1972-10-25)[1], Парыж) — французская эканамістка, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША). Лаўрэатка прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля 2019 года «за эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю».

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2017), член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (2016).

Бацька — прафесар матэматыкі Мішэль Дзюфло. Яе маці Віялен Дзюфло — урач-педыятр.

У старэйшых класах школы вывучала рускую мову. У жніўні 1991 года 18-гадовая Дзюфло разам са сваімі сябрамі была сярод пратэстоўцаў на вуліцах Масквы супраць ГКЧП. У 1993 годзе правяла 10 месяцаў у Маскве, выкладала французскую мову і працавала над магістарскай працай. Адначасова працавала навуковым асістэнтам французскага эканаміста, звязанага з Банкам Расіі, і амерыканскага эканамічнага дарадцы Джэфры Сакса. У 1994 годзе атрымала ступень магістра ў Вышэйшай нармальнай школе ў галіне гісторыі і эканомікі з дысертацыяй па гісторыі першай пяцігодкі ў Савецкім Саюзе. У 1999 годзе атрымала ступень доктара ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Муж — Абхіджыт Банерджы, узнагароджаны адначасова з Эстэр Дзюфло і Майклам Крэмерам Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы. Дзюфло і Банерджы афіцыйна жанатыя з 2015 года, у іх двое дзяцей 5 і 7 гадоў (у 2019 годзе). Пасля нараджэння першага дзіцяці Дзюфло прыняла амерыканскае грамадзянства.

Зноскі

  1. 1 2 Esther Duflo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Renowned French economist to join Obama’s team // France24.com — 2013. Праверана 14 кастрычніка 2019.
  3. https://www.lesechos.fr/politique-societe/education/esther-duflo-la-nobel-francaise-specialiste-de-la-pauvrete-va-quitter-les-etats-unis-pour-la-suisse-2191613
  4. L'annuaireAssociation des anciens élèves, élèves et amis de l'École normale supérieure.
  5. http://www.education.gouv.fr/cid124957/installation-du-conseil-scientifique-de-l-education-nationale.html
  6. https://web.archive.org/web/20110912085806/http://www.econometricsociety.org/news1.asp?ref=87 Праверана 5 красавіка 2023.