Эстэр Юй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эстэр Юй
кіт.: 虞书欣
Імя пры нараджэнні Юй Шусінь
Дата нараджэння 18 снежня 1995(1995-12-18) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы Huace Film & TV
Музычная дзейнасць
Прафесіі акцёрка, спявачка
Гады актыўнасці 2016-дагэтуль (як актрыса);
2020-2021 (як спявачка)
Жанр C-pop
Калектыў THE9 (2020–2021)
Лэйблы
Грамадская дзейнасць
Член у
instagram.com/estheeerrr…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юй Шусі́нь (кіт.: 虞书欣; піньінь: Yú Shūxīn; нар. 18 снежня 1995, Шанхай, Кітай), больш вядомая як Эстэр Юй, — кітайская актрыса і спявачка, былая ўдзельніца праектнага гурта THE9, створанага падчас шоу на выжыванне iQIYI Моладзь і ты 2. Юй набыла вядомасць, зняўшыся ў папулярных кітайскіх тэлесерыялах «Знайдзі сябе» (2020), «Святло месяца» (2021) і «Каханне феі ды д’ябла» (2022).

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Юй Шусінь нарадзілася ў Шанхаі, КНР і з’яўляецца адзіным дзіцём у сям’і. Яе бацькі — магнаты нерухомасці і валодаюць некалькімі кампаніямі; сама Эстэр Юй таксама з’яўляецца адным з акцыянераў і валодае мноствам прадпрыемстваў.[1] Дзяўчына атрымала вышэйшую адукацыю ў каледжы мастацтваў LASALLE у Сінгапуры, скончыўшы яго са ступенню ў галіне СМІ і індустрыі моды.[2]

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

2015—2019: пачатак акцёрскай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе Юй знялася ў сваім дэбютным серыяле «Памежны горад блуду», які ўпершыню з’явіўся на экранах у 2016 годзе.[3] Пасля з’яўлення на шоу Першакурснік Эстэр атрымала прызнанне.[4] У 2017 годзе яна здымалася ў якасці актрысы другога плана ў гістарычнай драме «Альянс дарадцаў»[5] і рамантычнам сямейнам серыяле «Звычайныя гады».[6]

У 2018 годзе актрыса першы раз знялася ў галоўнай ролі ў падлеткавым серыяле «Юнацтва», які з’яўляецца кітайкім рэмейкам карэйскай драмы 2016 года «Эпоха юнацтва».[7] У 2019 годзе Юй атрымала ролю акторкі ў рамантычнай камедыі «Мой дзівосны бойфрэнд 2».[8]

2020-дагэтуль: Моладзь і ты 2, новыя праекты[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе Юй узяла ўдзел у музычным шоу на выжыванне Моладзь і ты 2 і стала адной з найзнакамітых трэйні.[9] Яна дэбютавала ў складзе тэрміновага дзявочага C-pop гурта THE9 30 траўня 2020 года.[10]

У тым жа годзе Юй набыла вядомасць, сыграўшы мілую студэнтку ў папулярным рамантычным тэлесерыяле «Знайдзі сябе»,[11] і была намінавана на прыз глядацкіх сімпатый на 30-й цырымоніі кітайскай тэлевізійнай прэміі «Залаты арол».[12] Пазней акторка сыграла мудрагелістую жанчыну-следчага ў гістарычным серыяле «Кроч павольна»[13], а таксама з’явілася ў драме «Каханне такое рамантычнае» у якасці запрошанай зоркі. У спіс Forbes China Under 30 Elite за 2020 год яна была ўключана як вядомая актрыса індустрыі забаў і спорту.

У 2021 годзе Юй сыграла пачынаючага рэдактара ў рамантычнай камедыі «Святло месяца».[14] 5 снежня гурт THE9 быў афіцыйна расфармаваны.

У 2022 годзе было пацверджана, што Юй здымаецца ў фэнтэзійным рамантычным серыяле «Каханне феі ды д’ябла».[15] Яна сыграла ролю жвавай ды нявіннай несмяротнай феі, якая па волі выпадку вызваляе з турмы небяспечнага дэмана. Юй таксама знялася ў экалагічным рамантычным серыяле «Каханне маленькага лесу».

Было таксама пацверджана, што Юй здымецца ў галоўнай жаночай ролі ў фантастычнай драме «Меч і фея», заснаванай на аднайменнай папулярнай кітайскай ролевай гульні.[16]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Кітайская назва Роля Заўв./зн.
TBA Мімалётныя гады 花落流年 Лі Йіфан [17]

Тэлесерыялы[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Кітайская назва Роля Тэлеканал Заўв./зн.
2016 Памежны горад блуду 新边城浪子 Цін Шэ Beijing TV [3]
2017 Альянс дарадцаў 大军师司马懿之军师联盟 Наложніца Лю Anhui TV, Jiangsu TV [5]
Звычайныя гады 平凡岁月 Лі Сяая Anhui TV, Beijing TV [6]
2018 Юнацтва 最亲爱的你 Чэн Чэнчэн Youku [7]
2019 Мой дзівосны бойфрэнд 2 我的奇妙男友2之恋恋不忘 Цян Цзінджы Mango TV [8]
2020 Знайдзі сябе 下一站是幸福 Цай Мінмін Hunan TV [11]
Кроч павольна 少主且慢行 Цян Санцы iQIYI [13]
Каханне такое рамантычнае 少爷与我的罗曼史 Чэн Цян’ю Tencent Video Эпізадычная

роля [18]

2021 Святло месяца 月光变奏曲 Чу Лі iQIYI [14]
2022 Каханне феі ды д’ябла 苍兰诀 Сяа Ланьхуа/Сі Юнь [15]
Каханне маленькага лесу 两个人的小森林 Юй Мейрэн Youku [19]
2023 Меч і фея 仙剑六祈今朝 Юэ Цы Tencent Video [16]

Тэлешоу[правіць | правіць зыходнік]

У якасці вядучай[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Кітайская назва Роля Тэлеканал Заўв./зн.
2016 Першакурснік 一年级·毕业季 Удзельніца Hunan TV [4]
2019 Гук: III сезон 声临其境第三季 Удзельніца класа New Voice
2020 Моладзь і ты 2 青春有你第二季 Удзельніца iQIYI [9]
Давай павесялімся 非日常派对 Удзельніца [20]
Новае вымярэнне 跨次元新星 Настаўніца па пашырэнню [21]
2021 Моладзь і ты 3 青春有你第三季 Настаўніца [22]
2022 Хадзем на лыжы 超有趣滑雪大会 Удзельніца iQIYI, Jiangsu TV

У якасці госця[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Кітайская назва Роля Тэлеканал Заўв./зн.
2020 Наперад! 6 极限挑战6 Госць (эп. 12) Dragon TV
Наперад! Тур па скарбах 极限挑战宝藏行 Госць (эп. 6-10)
Шчаслівы лагер 快乐大本营 Госць (эп. 19 верасня 2020) Hunan TV
Адпраў 100 дзяўчат дадому 4 送一百位女孩回家第四季 Госць (эп. 4) Sohu TV [23]
2021 ХАХАХАХАХА 哈哈哈哈哈 Госць (эп. 11) Tencent, iQIYI [24]
Гуляй! 拜托了冰箱 Госць (эп. 4-5) Tencent
Наперад! Тур па скарбах 2 极限挑战宝藏行2 Госць (эп. 3) Dragon TV

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Англійская назва Кітайская назва Альбом Заўв./зн.
2016 «Stars» 星辰 Grade One Freshman OST [25]
«Finally One Day» 终有一天
2019 «Love Problem» 恋爱练习题 My Amazing Boyfriend 2 OST
2020 «Ever Since I Met You» 自从遇见你 I’ve Fallen For You OST
«Gwalla» 乖啦 MatriX
2021 «Here’s Chu Li» 初礼来了 Moonlight OST
2022 «Loss of Memory» 失忆 Love Between Fairy and Devil OST

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Год Прэмія Намінацыя Намінаваная работа Вынік Зн.
2020 30-я цырымонія кітайскай тэлевізійнай прэміі «Залаты арол» Прыз глядацкіх сімпатый (актрыса) Знайдзі сябе Намінацыя [12][26]
7-я цырымонія прэміі «Акцёры Кітая» Найлепшая актрыса (вэб-серыял) Кроч павольна Намінацыя [27]
5-я прэмія Golden Guduo Media Актрыса года Знайдзі сябе; Кроч павольна Намінацыя [28]
Прэмія «Серыялы 2020» 10 папулярных жаночых персанажаў Знайдзі сябе Перамога [29]

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Толькі ў якасці ўдзельніцы THE9.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. “Giant and charming girl“ Yu Shuxin, who owns 5 companies and inherits hundreds of millions of fortunes, has his fatherhood become a mystery? (англ.)(недаступная спасылка). lujuba.cc (19 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2023.
  2. “小作精”虞书欣居然是名校毕业,时尚大秀常客!名副其实的名媛 - 娱乐资讯(存满娱乐网). www.cunman.com.
  3. а б 《新边城浪子》热播 虞书欣首演电视剧 (кіт.). Sina (26 ліпеня 2017).
  4. а б 藏不住的泥石流虞书欣! 袁弘直呼:我认识你 (кіт.). Netease (23 снежня 2016).
  5. а б 《军师联盟》热拍 虞书欣李晨上演对手戏(图) (кіт.)(недаступная спасылка). Xinhua News Agency (2 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2020. Праверана 8 кастрычніка 2022.
  6. а б 李小雅(大)_李大宝的平凡岁月李小雅(大)扮演者是谁_谁演的_365电视剧. www.yue365.com.
  7. а б 《最亲爱的你》曝定妆海报 虞书欣为爱痴狂引关注 (кіт.). Netease (7 чэрвеня 2017).
  8. а б 《我的奇妙男友2》定档 Mike虞书欣高甜来袭 (кіт.). People's Daily (28 студзеня 2019).
  9. а б 下一站是幸福-蔡敏敏圈粉无数 (кіт.). Xuan (2 сакавіка 2020).
  10. www.bjnews.com.cn. 《青春有你2》收官,刘雨昕、虞书欣、许佳琪等9人成团. www.bjnews.com.cn. Праверана 10 кастрычніка 2020.
  11. а б Sina. 虞书欣加盟《资深少女的初恋》携手宋茜宋威龙演绎都市爱情. k.sina.cn (3 верасня 2018).
  12. а б 第30届金鹰奖提名名单:易烊千玺入围最佳男演员,蒋雯丽赵丽颖争视后 (кіт.). ifeng (15 верасня 2020).
  13. а б "蔡敏敏"虞书欣化身《少主且慢行》呆萌小法医 (кіт.). Sina (23 лютага 2020).
  14. а б 【一点资讯】丁禹兮虞书欣合作《月光变奏曲》,形象贴合引期待,剧情更有看点 www.yidianzixun.com. www.yidianzixun.com (27 верасня 2020).
  15. а б 苍兰诀 (豆瓣). movie.douban.com.
  16. а б Sina Visitor System. passport.weibo.com.
  17. 花落流年 (豆瓣). movie.douban.com.
  18. 少爷与我的罗曼史 (豆瓣). movie.douban.com.
  19. 两个人的小森林 (豆瓣). movie.douban.com.
  20. THE9首档常驻合体综艺《非日常派对》上线爱奇艺 “Party”形式展现9位女生的年轻真实_节目 (англ.). www.sohu.com (4 верасня 2020).
  21. 爱奇艺《跨次元新星》艺人阵容官宣 杨颖、小鬼、虞书欣加盟化身扩列师_TOM娱乐. ent.tom.com (26 жніўня 2020).
  22. 《青春有你3》官宣虞书欣,青春助教即将上线_节目 (англ.). www.sohu.com. Праверана 12 студзеня 2021.
  23. 虞书欣加盟《送一百位女孩回家》第四季,褪下明星光环勇敢做自己很好_女性 (англ.). www.sohu.com.
  24. 《哈哈哈哈哈》路透,邓超鹿晗虞书欣同框,三人穿着打扮令人笑喷. k.sina.com.cn.
  25. 《一年级》主题曲《星辰》MV发布 陈建斌惊艳亮嗓 (кіт.)(недаступная спасылка). Xinhua News (25 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 8 кастрычніка 2022.
  26. 30届金鹰奖获奖名单 任达华童瑶分获最佳男女演员_电视 (англ.). www.sohu.com (18 кастрычніка 2020).
  27. 第七届“中国电视好演员奖”候选名单,易烊千玺马思纯等超百名演员入围 (кіт.)(недаступная спасылка). Chongqing Chongbao (15 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2020. Праверана 8 кастрычніка 2022.
  28. 2020金骨朵网络影视盛典举办时间+地点+投票入口(недаступная спасылка). dahepiao.com (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021.
  29. 2020十大人气女性角色,只有一个配角,虞书欣是怎么逆袭的?_蔡敏敏 (англ.). www.sohu.com.