Этналінгвістыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Этналінгвістыка (грэч.: etnos народ, племя + лінгвістыка), антрапалінгвістыка[1] (грэч.: anthropos чалавек + лінгвістыка), этнасемантыка[1] (грэч.: etnos народ + семантыка) — кірунак у мовазнаўстве, які вывучае мову ў яе адносінах да культуры, узаемадачыненні моўных, этнакультурных і этнапсіхалагічных фактараў у функцыянаванні і эвалюцыі мовы.

Таксама існуе больш шырокае разуменне этналінгвістыкі — як комплекснай дысцыпліны, якая вывучае з дапамогаю лінгвістычных метадаў структуру зместу культуры, народнай псіхалогіі і міфалогіі.

Этналінгвістыка даследуе праблемы шматмоўнасці, уплыў сацыякультурных фактараў на развіццё мовы, праблемы гістарычнага вывучэння і рэканструкцыі духоўнай этнічнай культуры на аснове фактаў мовы, стварэнне этналінгвістычных атласаў, даследаванне памежных сфераў мовазнаўства і міфалогіі і інш.

Дысцыпліна ўзнікла ў рамках этнаграфіі ў канцы 19—пач. 20 ст. у сувязі з вывучэннем шматлікіх індзейскіх плямёнаў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 У амерыканскай наменклатуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]