Нацыянальны парк Этоша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Этоша)
Этоша
Etosha
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Намібія
Плошча 22270 км²
Дата заснавання 1966
Кіруючая арганізацыя Міністэрства асяродзя і турызму
Сайт Etosha National Park - Namibia
physical
Этоша
Этоша
Катэгорыя на Вікісховішчы

Этоша (англ.: Etosha) — нацыянальны парк у Намібіі. Уключае аднайменную западзіну, якая сезонна ператвараецца ў возера. Агульная плошча парка - 22 270 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу еўрапейцаў у 1851 г. сучасная тэрыторыя парка была населена народам авамба. На іх мове Этоша значыла "вялікі белы пляц". Так называлі саланчакі, што фарміраваліся ў сухі сезон на месцы бяссцёкавага возера. У 1886 г. мясцовыя землі былі далучаны да Германскай Паўднёва-Заходняй Афрыкі. 22 сакавіка 1907 г. створана ахоўваемая тэрыторыя, межы і статус якой некалькі разоў пераглядаліся. У 1964 г. Этоша быў абвешчаны нацыянальным паркам. Сучасныя межы ўсталяваны ў 1970 г. Да 1973 г. уся тэрыторыя парка была абгароджана.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

План нацыянальнага парка на аснове спадарожнікавага здымка

Агульная плошча парка ў нашы дні - 22 270 км². Яна ўключае пустынныя і паўпустынныя тэрыторыі, саванны і западзіну Этоша, якая дала назву нацыянальнага парка.

Этоша[правіць | правіць зыходнік]

Западзіна Этоша займае 4 760 км² і ўяўляе сабою цэнтр буйнога бясцёкавага рэгіёна, які складае агульную тэрыторыю разам з Калахары.

Западзіна сфарміравалася ў выніку тэктанічных зрухаў і ціску старажытнага ледавіка каля 20 млн гадоў таму. Нізіна перыядычна напаўнялася вадою рэк, так што ўтваралася возера да 70 000 км².

У нашы дні Этоша ўяўляе сабою саланчакі, забалочаныя і сухія гліністыя нізіны, што сезонна жывіцца вадою ракі Экума. Акрамя таго, існуюць выхады артэзіянскіх вод. Узровень вады ў час паводкі можа дасягаць 10 см. На поўдзень ад западзіны берагі старажытнага возера ператварыліся ў даламітавыя пагоркі. Тут знойдзены страматаліты — выкапнёвыя карбанатныя адкладанні на месцы плыткаводдзяў.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Для клімата нацыянальнага парка Этоша характэрны значныя сезонныя ваганні. З мая да жніўня доўжыцца прахалодны сухі сезон, калі сярэдняя тэмпература складае +18°C. Вільготны спякотны сезон доўжыцца з верасня да красавіка, калі сярэдняя дзённая тэмпература складае +25°C — +30°C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі нацыянальнага парка Этоша дамінуюць саланчакі і сухія саванны, аднак флора адрозніваецца пэўнай разнастайнасцю. Батанікі вылучаюць 31 раслінную супольнасць, у тым ліку лугі, чаргаванне травы і нізкіх хмызнякоў, высокае разнатраўе, гаі акацый і г. д. Распаўсюджаны метлюжковыя, спараболус, тэрміналія, дрэва мапанэ, марынга, афрыканскі спірактакіс, некалькі відаў акацый і інш.

Нацыянальны парк Этоша вядомы багаццем жывёльнага свету. У ім сустракаюцца 340 відаў птушак, 50 відаў змей, 114 відаў сысуноў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]