Этрускі алфавіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Этрускі алфавіт
Тып:

кансанантна-вакалічнае пісьмо

Мовы:

Этруская

Месца ўзнікнення:

Таскана

Перыяд:

VII ст. да н.э. - I ст. н.э.

Напрамак пісьма:

Справа налева, злева направа, бустрафедон

Найдаўнейшы запіс:

Надмагільныя надпісы, надпісы на люстэрках

Этрускія алфавіты, рэканструкцыя

Этрускі алфавіт — набор сімвалаў, характэрны для пісьмовай этрускай мовы. Створаны на аснове заходнегрэчаскага алфавіту.

Адносіцца да італійскіх алфавітаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш вядомыя помнікі этрускай пісьменнасці — надмагіллі і кераміка. У наш час вядома каля дзевяці тысяч надпісаў, выкананых з дапамогай этрускага алфавіту — знойдзены на надмагільных плітах, вазах, статуях, люстэрках і каштоўнасцях. Таксама былі знойдзены фрагменты палатнянай этрускай кнігі Liber Linteus.

Напрамак пісьма: галоўным чынам справа налева, зрэдку злева направа і бустрафедон: адзін радок напісаны злева направа, другі радок — справа налева, трэцяя — злева направа і г.д. Словы не заўсёды аддзяляліся адно ад аднаго.

Этрускія надпісы былі незразумелыя ўжо рымлянам, у якіх існавала прыказка «etruscum non legitur» («этрускае не чытаецца»). Усе пазнейшыя спробы прачытаць этрускія надпісы на аснове якога-небудзь з вядомых моў не мелі поспеху; пераважае пункт гледжання, паводле якой этруская мова не роднасная вядомым еўрапейскім мовам і з'яўляецца ізаляванай.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Этрускі алфавіт на таблічцы з Марсіліяны, чытаны справа налева: ABGDEVZHΘIKLMNΞOPŚQRSTUXΦΨ.

Найстаражытны помнік — таблічка з Марсіліяны, якая змяшчала поўны пералік (27) знакаў алфавіту. Знакі — тыя ж, што і ў заходнегрэчаскім алфавіце. Пазней з алфавіту знікае каля паловы знакаў: замест парных звонкіх — глухіх застаецца знак звычайна толькі для глухога, знікае знак для галоснага О; у той жа час з'яўляецца новы знак 8, які чытаецца як f. У этрускім алфавіце вельмі багаты набор знакаў для сібілянтаў.

Чытанне знакаў рэканструявана яшчэ ў XIX стагоддзі на падставе нешматлікіх лацінска-этрускіх білінгв, а таксама імёнаў уласных, якія сустракаюцца як у этрускіх, так і ў лацінскіх тэкстах.

Лічбы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Лічба Сімвал *
θu 1 Etruscan Numeral 1.svg
maχ 5 Etruscan Numeral 5.svg
śar? halχ? 10 Etruscan Numeral 10.svg
muvalχ 50 Etruscan Numeral 50.svg
? 100 Etruscan Numeral 100.svg ці C

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Старажытныя пісьменнасці Італіі