Этэль Лэкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Этэль Лэкі
англ.: Ethel Lackie
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Імя пры нараджэнні англ.: Ethel Minnie Lackie
Спецыялізацыя плаванне[d][1]
Нарадзілася 10 лютага 1907(1907-02-10)
Памерла 15 снежня 1979(1979-12-15) (72 гады)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этэль Міні Лэкі (англ.: Ethel Minnie Lackie, у замужжы Уоткінс, англ.: Watkins; 10 лютага 1907, Чыкага, Ілінойс — 15 снежня 1979, Ньюберы-Парк, Каліфорнія) — амерыканская плыўчыха, двухразовая чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Этэль Міні Лэкі нарадзілася ў 1907 годзе ў Чыкага. У 3-гадовым узросце навучылася плаваць. На летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года яна перамагла на дыстанцыі 100 м вольным стылем, а таксама ў складзе зборнай ЗША ў эстафеце 4 × 100 метраў вольным стылем, у абодвух выпадках усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд. Яна стала таксама першай жанчынай у свеце, якая праплыла 100 ярдаў вольным стылем хутчэй чым за хвіліну. Пасля завяршэння кар’еры выйшла замуж за весляра Біла Уоткінса. У 1969 годзе яна была ўключана ў Залу Славы сусветнага плавання. Памерла ў 1979 годзе ў Каліфорніі на 73-м годзе жыцця.

Зноскі

  1. (unspecified title)World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.