Эфстафіяс Алтыніс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Эфстафіяс Алтыніс
грэч.: Ευστάθιος Αλτίνης
Дата нараджэння 1772[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1815[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці іканапісец, мастак
Жанр Іканапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак неакласіцызм
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Эўста́тыяс Альты́ніс (рум.: Eustație Altini, грэч.: Ευστάθιος Αλτίνης) — малдаўскі мастак грэчаскага паходжання. Спецыялізаваўся на дэкаратыўным мастацтве і іканастасах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Грэцыі, калі яна яшчэ была часткай Асманскай імперыі. У 1780 годзе пасля Пелапанескага паўстання і далейшага ўдьзелу Расіі ў грэчаскае палітыцы, прыхільнікі незалежнасці Грэцыі падвергуліся пераследу, таму яго сям’я ўцякла ў Ясы, які на той час быў памежным горадам у паўаўтаномнай правінцыі, падкантрольнай фанарыётам. Там ён упершыню вывучаў мастацтва ў мясцовага жывапісца на імя Нікалае.

Яго талент прыцягнуў увагу, і ў 1789 годзе пры падтрымцы Аляксандра Іпсілонтыса, ваяводы Валахіі, ён здолеў выправіцца ў Вену, каб паступіць у Акадэмію выяўленчых мастацтваў. Там ён навучаўся ў Генрыха Фрыдрыха Фюгера, Ёгана Баптыста Лампі і Губерта Маўрэра. Гэтым ён упершыню пазнаёміўся і зведаў уздзеянне заходняга мастацтва. Пазней, гэта дапамагло Алтынісу паспяхова выкарыстоўваць перспектыву і святлацень у традыцыйным жывапісу іконаў. Паколькі Ясы ў той перыяд знаходзіўся пад расійскай акупацыяй, мяркуецца, што князь Рыгор Пацёмкін быў заступнікам мастака, аднак гэтыя звесткі не з'яўляецца дакументаванымі.

У 1802 годзе мастак стварыў сваю першую вядомую ікону ў царкве Бану ў Ясах. Яе замовіў Якаў Стамаці, мітрапаліт Малдавіі, які быў прыхільнікам расійскай асветы. Аднымі з найбольш вядомых яго іканастасаў былі створаны дзеля царквы Святога Спірыдона ў 1813 годзе. Акрамя іконаў, зрабіў некалькі партрэтаў нерэлігійнага характару, у асноўным жанчын. На працягу апошніх гадоў ён вёў класу жывапісу ў Княжацкай акадэміі ў Ясах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]