Эфіопа-суданскі памежны канфлікт (2020—2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эфіопа-суданскі памежны канфлікт
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт
Спрэчны рэгіён Аль-Фашака (пазначы зялёным колерам).
Спрэчны рэгіён Аль-Фашака (пазначы зялёным колерам).
Дата з 15 снежня 2020 па 1 снежня 2022
Месца судана-эфіопская мяжа
Вынік краіны дамовіліся аб пачатку мірнага ўрэгулявання[1]
Змены падчас сутыкненняў раёны Курайша і Аль-Фашака перайшлі пад фактычны кантроль Судана
Праціўнікі
 Судан  Эфіопія
Камандуючыя
Судан Абдэль Фатах аль-Бурхан
Судан Валід Ахмад аль-Саджан
Судан Бааха ад-Дзін Юсэф (палонены)
Эфіопія Абій Ахмед Алі
Сілы бакоў
Судан Узброеныя сілы Судана
Судан Джанджавід
Эфіопія Узброеныя сілы Эфіопіі
Эфіопія Фано
Страты
90 забітых[2],
11 палонных,
1 верталёт (небаявая страта)
невядомая колькасць забітых і параненых,
106 палонных(61 вызвалены)
Агульныя страты
10 мірных жыхароў загінулі і 5 былі выкрадзены (усе грамадзяне Судана)

Эфіопа-суданскі памежны канфлікт, таксама Аль-Фашакскі канфлікт[3][4] — узброенае супрацьстаянне паміж Эфіопіяй і Суданам за кантроль над памежнымі тэрыторыямі паміж Суданам і эфіопскім рэгіёнам Тыграй.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1902 кіраваны Вялікабрытаніяй Судан і Эфіопская імперыя падпісалі дамову аб належнай дэмаркацыі мяжы, але дагавор пацярпеў няўдачу, паколькі некаторыя раёны ўздоўж граніцы засталіся неўрэгуляванымі. Як у дамове 1902 года, так і ў дамове больш позняй 1907 года міжнародная мяжа праходзіць на ўсход, што азначае, што зямля аль-Фашака з’яўляецца суданскай, але эфіопы ўжо засялілі гэтую тэрыторыю і ўжо апрацоўвалі яе, плацячы падаткі эфіопскаму ўраду.

Пасля эрытрэйска-эфіопскай вайны 1998—2000 гг. Эфіопія і Судан пачалі доўгія бяздзейсныя перамовы аб дакладным месцазнаходжанні сваёй мяжы працягласцю 744 км (462 мілі). Самы складаны раён дагавора — аль-Фашака.

У 2008 годзе яны прыйшлі да кампрамісу. Эфіопія пагадзілася з тым, каб Фашака адыйшоў да Судана, але эфіопам па-ранейшаму будзе дазволена жыць там без перашкод.

Пасля таго, як у 2018 годзе Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ) быў адхілены ад улады, лідары народа амхары асудзілі дамову як сакрэтную ўгоду і заявілі, што пры яе заключэнні з імі не кансультаваліся належным чынам.

5 снежня 2020 года ўзброеныя сілы Судана занялі спрэчныя сельскагаспадарчыя тэрыторыі ў раёне Аль-Фашака на мяжы з рэгіёнам Тыграй, дзе з пачатку лістапада разгарэліся баявыя дзеянні паміж эфіопскай федэральнай арміяй і апалчэннем НФВТ[5]. З 1990-х гадоў раён Аль-Фашака, які з’яўляўся тэрыторыяй суданскай правінцыі Гедарэф, знаходзіўся пад кантролем эфіопскіх апалчэнцаў і перасяленцаў.

12 снежня следчая камісія па надзвычайнаму становішчу і федэральны парламент абвінавацілі суданскае войска ў нападах на мірнае насельніцтва ў рэгіёне Тыграй у выніку змовы з НФВТ[6].

Храналогія канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

2020[правіць | правіць зыходнік]

  • 15 снежня — падчас патрулявання на мяжы Судана і рэгіёну Тыграй, суданскія вайскоўцы падвергліся нападу салдат УС Эфіопіі і амхарскіх апалчэнцаў, у выніку чаго некалькі суданскіх афіцэраў былі забіты і паранены[7]. У выніку абстрэлу са стралковай зброі і артылерыйскага ўдару эфіопскай арміі і рэгіянальнага апалчэння загінулі 4 суданскіх вайскоўцаў, 27 атрымалі раненні[8].
  • 17 снежня — старшыня суверэннага савета Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан і некалькі суданскіх генералаў наведалі базы суданскіх войскаў, размешчаных на мяжы з Эфіопіяй, з мэтай праверкі іх боегатоўнасці[9]. Абдэль Фатах аль-Бурхан заявіў, што суданская армія гатова абараніць памежныя гарады ад магчымых нападаў. Ужо на наступны дзень камандаванне суданскай арміі заявіла, што «не аддасць ні пядзі суданскай зямлі на мяжы з Эфіопіяй». Таксама на граніцу былі накіраваны дадатковыя суданскія войскі[10].
  • 20 снежня — офіс прэм’ер-міністра Судана апублікаваў заяву аб тым, што перамовы аб дэмаркацыі мяжы з Эфіопіяй пройдуць 22 снежня[11].
  • 21 снежня — у раёне Абу-Тэйур адбылося сутыкненне паміж суданскай арміяй і эфіопскімі праўрадавымі сіламі, у выніку чаго 1 суданскі салдат быў забіты[12].
  • 22 снежня — суданская армія заняла тры памежныя гарады і раён Хуршыд, якія знаходзіліся да гэтага пад кантролем эфіопскага апалчэння[13]. Адначасова прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі выказаў надзею на хуткае мірнае ўрэгуляванне памежнага канфлікту з Суданам пасля безвыніковых перамоваў аб дэмаркацыі мяжы ў Хартуме[14].
  • 24 снежня — узброеныя сілы Эфіопіі і рэгіянальнае эфіопскае апалчэнне атакавалі пазіцыі суданскай арміі на мяжы, выкарыстаўшы цяжкую артылерыю[15].
  • 25 снежня — на мяжу былі перакінуты дадатковыя часці УС Эфіопіі, эфіопская баявая авіяцыя правяла трэніровачныя палёты на мяжы з суданскім рэгіёнам Гедарэф[16].
  • 26 снежня — міністр інфармацыі Судана Фейсал Махамед Салех абвінаваціў эфіопскую армію ў новых нападах на суданскую тэрыторыю[17]. Суданскія СМІ паведамілі, што эфіопскія апалчэнцы разгарнулі ўздоўж суданскай мяжы артылерыю і бронетранспарцёры. У гэты ж дзень суданская армія ўзяла пад свой кантроль 11 населеных пунктаў у спрэчным раёне Курайша, якія раней былі занятыя эфіопскім апалчэннем[18].
  • 29 снежня — ва ўрадзе Эфіопіі заявілі, што эфіопскія ўлады маюць намер актывізаваць свае намаганні па мірным урэгуляванні памежнай спрэчкі з Суданам[19]. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Эфіопіі Дзіна Муфці заявіў, што эфіопская армія будзе вымушана пачаць контрнаступленне, калі Судан не спыніць сваё прасоўванне ў раёне Аль-Фашака[20].
  • 30 снежня — камандаванне суданскай арміі заявіла, што пад кантроль Судана перайшло звыш за 80 працэнтаў тэрыторыі спрэчнага раёна Аль-Фашака[21].
  • 31 снежня — міністр замежных спраў Судана Амар Камар ад-Дзін заявіў, што Судан узяў пад свой кантроль усе межы і спрэчныя тэрыторыі з Эфіопіяй[22].

2021[правіць | правіць зыходнік]

  • 5 студзеня — узброеныя сілы Судана адбілі два напада эфіопскай арміі, а падраздзяленне дэсантнікаў суданскай арміі захапіла ў палон 1 эфіопскага салдата[23].
  • 6 студзеня — прадстаўнік МЗС Эфіопіі абвінаваціў армію Судана ва ўзброеных нападах на эфіопскае мірнае насельніцтва ў раёне Аль-Фашака з выкарыстаннем буйнакаліберных кулямётаў і браніраваных аўтамабіляў[24].
  • 7 студзеня — суданскія крыніцы паведамілі аб палоне аднаго эфіопскага ваеннага[25].
  • 11 студзеня — эфіопскія апалчэнцы, паводле заявы Судана, напалі на памежны суданскі пасёлак Альгіраіш, у выніку чаго загінулі 6 мірных жыхароў[26].
  • 12 студзеня — прэс-служба МЗС Эфіопіі абвінаваціла Судан ў парушэнні дзяржаўнай мяжы Эфіопіі[27]. У адказ на гэта эфіопы перакінулі да мяжы ЗРГК Панцыр-С1[28].
  • 13 студзеня — верталёт ВПС Судана, што ўзляцеў з аэрадрома «Вад-Зайд» у рэгіёне Гедарэф, пацярпеў крушэнне на мяжы з Эфіопіяй, усе тры члены экіпажа выжылі[29]. Адначасова эфіопскі самалёт парушыў паветраную прастору суседняй дзяржавы[30].
  • 14 студзеня — па заяве суданскіх крыніц, у прыгранічнай паласе эфіопскія апалчэнцы пры нявысветленых абставінах забілі аднаго суданскага жыхара. Яшчэ тры чалавека былі імі арыштаваны[31].
  • 17 студзеня — эфіопская армія вызваліла васьмярых суданскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў палоне са снежня[32].
  • 24 студзеня — на мяжы дзвюх краін эфіопскія сілы абстралялі з мінамётаў суданскі ваенны патруль[33].
  • 28 студзеня — стала вядома, што Эфіопія перакінула цяжкае ўзбраенне на спрэчную тэрыторыю. Армія краіны разгарнула ўзбраенне, уключаючы танкі і зенітныя батарэі, у памежным раёне[34].
  • 30 студзеня — паведамлялася, што загінулі яшчэ трое мірных суданцаў[35].
  • 9 лютага — падраздзяленне 17-й дывізіі суданскай арміі патрапіла ў засаду эфіопскіх апалчэнцаў у раёне Джэбель-Халава паміж штатамі Сенар і Гедарэф, падчас чаго быў забіты 1 афіцэр суданскай арміі[36].
  • 11 лютага — салдаты суданскай арміі ўсталявалі кантроль над 50 тысячамі акраў сельскагаспадарчых угоддзяў на мяжы з Эфіопіяй пасля сутыкнення з эфіопскімі апалчэнцамі[37].
  • 23 лютага — апалчэнцы з рэгіёну Амхара ўжылі зброю і адабралі ў суданскіх фермераў у раёне Аль-Фашака тысячу мяшкоў кукурузы[38].
  • 26 лютага — эфіопскія апалчэнцы выкралі двух суданскіх фермераў у памежным раёне[39].
  • 28 лютага — падраздзяленні суданскай арміі выціснулі эфіопскіх апалчэнцаў з памежных сельскагаспадарчых раёнаў Абера і Тадалі[40].
  • 2 сакавіка — суданскія войскі ўступілі ў жорсткія сутыкненні з эфіопскімі апалчэнцамі ў раёне Берхта[41].
  • 23 сакавіка — урад Судана паведаміў аб прапанове Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў ажыццявіць пасрэдніцкія функцыі ў эфіопа-суданскіх перамовах аб памежным крызісе ў раёне Аль-Фашака[42].
  • 24 сакавіка — адбылося боесутыкненне паміж суданскімі войскамі з эфіопскімі апалчэнцамі ў памежным раёне Басінда[43].
  • 29 сакавіка — суданскія вайскоўцы выявілі на тэрыторыі запаведніка Дзіндэр эфіопскіх апалчэнцаў, якія спрабавалі замяніць існуючыя памежныя знакі[44]. Адбылося боесутыкненне з удзелам 200 эфіопаў і невядомай колькасці салдат суданскай арміі, загінулі 2 чалавекі — 1 салдат арміі Судана і 1 эфіопскі апалчэнец[45].
  • 3 красавіка — Судан зачыніў памежны пераход Галабат-Метэма з Эфіопіяй. Два дні таму эфіопскія апалчэнцы напалі на суданскіх мытнікаў у прысутнасці эфіопскіх вайскоўцаў[46].
  • 8 красавіка — Валід Ахмад аль-Саджан, камандуючы 5-й суданскай брыгадай у Ум-Баракіт, што яны адваявалі 95% спрэчнага рэгіёну Аль-Фашага.[47].
  • 13 красавіка — Судан вызваліў 61 захопленага эфіопскага салдата і перадаў іх ураду Эфіопіі праз памежны пераход Галабат[48].
  • 23 ліпеня — ў раёне Галабата і Метэмы трое дзяцей з племя фелата былі выкрадзены эфіопскімі апалчэнцамі[49]. Пазней яны схапілі капітана Узброеных сіл Судана Бааха ад-Дзін Юсэфа, камандуючага ваеннай акругай Галабат. Паланенне афіцэра здарылася падчас пагоні за выкрадальнікамі дзяцей[50].
  • 24 ліпеня — Судан зноў зачыніў памежны пераход Галабат з Эфіопіяй[50].
  • 25 верасня — эфіопы паспрабавалі захапіць раён Ум-Баракіт. Атака была паспяхова адлюстравана суданскімі сілавікамі[51].
  • 27 лістапада — шэсць суданскіх салдат былі забіты ў выніку нападу эфіопскіх войскаў у Аль-Фашаге[52].
  • 15 снежня — Судан абвясціў аб поўным кантролі над спрэчнымі тэрыторыямі[53].

2022[правіць | правіць зыходнік]

  • 24 жніўня — на мяжы ВПС Эфіопіі збілі самалёт, які меркавана вёз зброю для НФВТ. Суданскія афіцыйныя асобы адмаўлялі сваю датычнасць да інцыдэнту[54].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Sudan, Ethiopia agreed to settle all disputes peacefully(недаступная спасылка). Sudan Tribune (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022. Праверана 28 сакавіка 2023.
  2. "Ethiopia army carries out fresh attacks on Sudanese border strip". Sudan Tribune. 28 November 2021. Праверана 29 November 2021. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 8 студзеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 8 студзеня 2022.
  3. Viewpoint: Why Ethiopia and Sudan have fallen out over al-Fashaga
  4. Sudan launches assault on Ethiopia after alleged executions
  5. "Sudanese Military Enters Disputed Lands Neighboring Tigray Region", By Naba Mohiedeen, voanews.com. December 05, 2020.
  6. "Board accuses Sudanese forces of conspiring with TPLF to kill civilians", By Yonas Abiye, thereporterethiopia.com. 12 December 2020.
  7. Sudan officers ambushed by Ethiopian forces
  8. Burhan inspects sudanese troops deployed on ethiopian border Архівавана 1 студзеня 2021.
  9. Burhan inspects sudanese troops deployed on ethiopian border Архівавана 1 студзеня 2021.
  10. [1]
  11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2020. Праверана 5 студзеня 2021.
  12. [2](недаступная спасылка)
  13. [3]
  14. [4] Архівавана 1 студзеня 2021.
  15. Эфиопские военные провели масштабную атаку против армии Судана
  16. [5] Архівавана 1 студзеня 2021.
  17. [6](недаступная спасылка)
  18. [7] Архівавана 31 снежня 2020.
  19. [8]
  20. [9]
  21. [10](недаступная спасылка)
  22. [11]
  23. [12] Архівавана 10 студзеня 2021.
  24. [13]
  25. Situation Report EEPA HORN No. 47 - 07 January 2021.
  26. Sudan: 6 killed on Ethiopia border
  27. Ethiopia accuses Sudan of breaching border
  28. Эфиопия перебрасывает «Панцири» к границе с Суданом Архівавана 14 студзеня 2021.
  29. Sudanese helicopter crashes near Ethiopian border
  30. Sudanese helicopter crashes near Ethiopian border
  31. Ethiopian forces kill Sudanese citizen, arrest 3 others at border area
  32. Ethiopia accuses Sudan of breaching border
  33. Sudanese patrol shelled by Ethiopian forces: Report
  34. Ethiopia Moves Artillery to Sudanese Border After Deadly Clashes // Blomberg, 28 января 2021
  35. السودان ينشر تعزيزات عسكرية في الحدود الشرقية بعد اختطاف مليشيات إثيوبية لـ 3 تجار - سودان تربيون(недаступная спасылка). www.sudantribune.net. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 31 студзеня 2021.
  36. Sudanse army officer killed in new attack by Ethiopian troops Архівавана 10 лютага 2021.
  37. Sudanese army, Ethiopian militia clash again on border area Архівавана 11 лютага 2021.
  38. Ethiopian army-backed militias carry out fresh attacks on Sudanese farmers Архівавана 1 сакавіка 2021.
  39. Ethiopian militiamen abduct two Sudanese farmers in fresh cross border raid Архівавана 27 лютага 2021.
  40. Sudanese army chases Ethiopian militia out of border area Архівавана 1 сакавіка 2021.
  41. Sudanese troops inch closer to Ethiopian militiamen stronghold Архівавана 4 сакавіка 2021.
  42. Sudan unveils UAE initiative to end tensions with Ethiopia - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan Архівавана 24 сакавіка 2021.
  43. Sudanese forces repel cross-border incursion by Ethiopian militiamen - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan Архівавана 25 сакавіка 2021.
  44. Sudan aborted Ethiopian attempt to tamper with border markers- Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan Архівавана 31 сакавіка 2021.
  45. Sudan aborted Ethiopian attempt to tamper with border markers- Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan Архівавана 31 сакавіка 2021.
  46. "Sudan closes Gallabat border crossing after Ethiopian militiamen's attack". Sudan Tribune. April 4, 2021. Праверана September 29, 2021. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
  47. "السودان: استرداد 95% من أراضي الفشقة الحدودية مع إثيوبيا" [Sudan: Reclaimed 95% of Al-Fashqa border lands with Ethiopia]. Al Arabiya [арабская]. April 8, 2021. Праверана September 29, 2021.
  48. Abdelmoneim, Barham; Barakat, Bassel (April 13, 2021). "Sudan hands over 61 captive soldiers to Ethiopia". Anadolu Agency. Праверана September 29, 2021.
  49. "Sudanese children abducted near Ethiopian border". Sudan Tribune. July 23, 2021. Праверана September 29, 2021. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
  50. а б مليشيا اثيوبية تقتاد قائد عسكري سوداني والسلطات تغلق معبر القلابات الحدودي - سودان تربيون (ар.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (23 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана September 29, 2021.
  51. Abdelaziz, Khalid; Mourad, Mahmoud; Endeshaw, Dawit; Lewis, Aidan (September 26, 2021). MacSwan, Angus (рэд.). "Sudan says it repelled attempted incursion by Ethiopian forces". Reuters. Праверана September 26, 2021.
  52. Six Sudanese soldiers killed in Ethiopian attack, Sudan military says
  53. AfricaNews. Sudanese army deployed along the disputed border with Ethiopia (англ.). Africanews (15 снежня 2021). Праверана 16 снежня 2021.
  54. "Ethiopia Says It Downed Arms-Laden Plane Crossing from Sudan". Bloomberg.com. 24 August 2022. Праверана 27 August 2022.