Эфіопскі каляндар
| Каляндар | |||
|---|---|---|---|
| Звесткі аб календары | |||
| Тып календара |
|||
| Каляндарная эра |
Эра Дыяклетыяна | Устаўка высакосных |
1/4 |
|
| |||
| Іншыя календары | |||
| Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі | |||
Эфіопскі каляндар — (амх.: የኢትዮጵያ ዘመን አቆጣጠር, ye'Ītyōṗṗyā zemen āḳoṭaṭer) — каляндар, які выкарыстоўваецца ў Эфіопіі, а таксама Эрытрэйскай Праваслаўнай Царквой, Эрытрэйскай Каталіцкай Царквой і Евангелісцкай царквой Эрытрэі. Гэты каляндар заснаваны на больш старажытным александрыйскім календары, які ў сваю чаргу ўтвораны ад старажытнага егіпецкага календара, але мае агульныя рысы і з юліянскім календаром: у ім таксама выкарыстоўваецца дадатковы дзень кожныя 4 гады.
Пачатак года ў эфіопскім календары прыпадае на 30 жніўня па юліянскім календары, калі наступны год — высакосны, альбо на 29 жніўня, калі наступны год — просты. Як і Копцкі каляндар, Эфіопскі каляндар складаецца з 12 месяцаў па 30 дзён кожны, а таксама пяці альбо шэсці эпагаменальных дзён у канцы года, якія звычайна вылучаюцца ў 13-ы месяц. Колькасць эпагаменальных дзён вызначаецца ў залежнасці ад віду года: просты ці высакосны.
Лік гадоў у эфіопскім календары начынаецца з 29 жніўня 8 года н. э. па юліянскім календары. Суткі паводле Эфіопскага календара пачынаюцца не апоўначы, а з усходам Сонца.
Месяцы
[правіць | правіць зыходнік]| Амхарская | Копцкая | Пачатак месяца | Пачатак месяца ў высакосны эфіопскі год |
|---|---|---|---|
| Mäskäräm | Tut | 11 верасня | 12 верасня |
| Teqemt | Babah | 11 кастрычніка | 12 кастрычніка |
| Hedar | Hatur | 10 лістапада | 11 лістапада |
| Tahsas | Kiyahk | 10 снежня | 11 снежня |
| T’er | Tubah | 9 студзеня | 10 студзеня |
| Yäkatit | Amshir | 8 лютага | 9 лютага |
| Mägabit | Baramhat | 10 сакавіка | 10 сакавіка |
| Miyazya | Baramundah | 9 красавіка | 9 красавіка |
| Genbot | Bashans | 9 мая | 9 мая |
| Säne | Ba’unah | 8 чэрвеня | 8 чэрвеня |
| Hamle | Abib | 8 ліпеня | 8 ліпеня |
| Nähase | Misra | 7 жніўня | 7 жніўня |
| Pagumän | Nasi | 6 верасня | 6 верасня |