Эхеверыя
Эхеверыя | |||||||||||||||||||
Echeveria runyonii | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Echeveria DC. | |||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||
Натуральны арэал Інтрадукцыя | |||||||||||||||||||
|
Эхеверыя (Echeveria) — род сукулентных раслін сямейства таўсцянкавыя.
Шматгадовыя травяністыя расліны з сакавітым лісцем, якія ўтвараюць шчыльную прыкаранёвую разетку, або невысокія сукулентныя кусцікі. У родзе каля 170[3] відаў. Распаўсюджаныя ў асноўным у Мексіцы, некаторыя віды — ад Тэхаса і Каліфорніі (ЗША) на поўначы да Перу на поўдні.
Род названы ў гонар мексіканскага мастака Атанасіа Эчэверыі, які ілюстраваў кнігі па флоры Мексікі[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прымяненне ў ацтэкаў
[правіць | правіць зыходнік]У сваім фундаментальным творы «Агульная гісторыя спраў Новай Іспаніі» (1547—1577) Бернардзіна дэ Саагун, абапіраючыся на звесткі ацтэкаў аб уласцівасцях раслін, прывёў розныя звесткі пра Echeveria gibbiflora[5].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліны гэтага роду фармуюць шчыльныя разеткі з мясістага, напоўненага вільгаццю лісця. Розныя віды могуць быць безсцябловымі або з доўгімі парасткамі. Разеткі дыяметрам ад 3 да 40 см. Лісце цвёрдае або вадзяністае. Адрозніваюцца розным колерам і формай лісця.
Кветкі 5-членныя, сабраны ў бакавое прамое суквецце. Пялёсткі і чашалісцікі сакавітыя, апошнія карацей пялёсткаў. Кветкі ад жоўтых да памяранцава-чырвоных і чырвона-карычневых, звычайна невялікія. Размешчаны на доўгім кветканосе, вертыкальным або бакавым. Адценне часта залежыць ад асветленасці: бутоны, якія развіліся ў сонечнае надвор’е, больш чырвоныя, у пахмурнае — жоўтыя.
Лёгка дае міжвідавыя і міжродавыя гібрыды.
Распаўсюджаная пакаёвая расліна.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Echeveria (англ.). The Plant List. Version 1.1. (10 снежня 2013). Праверана 27 верасня 2016.
- ↑ Удалова 1994.
- ↑ Саагун 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бернардино де Саагун, Куприенко С. А. Общая история о делах Новой Испании. Книги X—XI: Познания астеков в медицине и ботанике / Ред. и пер. С. А. Куприенко.. — К.: Видавець Купрієнко С. А., 2013. — 218 с. — (Месоамерика. Источники. История. Человек). — ISBN 978-617-7085-07-1.
- Удалова Р. А. Эхеверия // Агавы, алоэ и другие суккуленты. — СПб.: «Агропромиздат», 1994. — С. 106—108. — 112, с. — 30 000 экз. — ISBN 5-86466-012-4. УДК 635.914
- Бялт В. В., Гапон В. Н., Васильева И. М. Эчеверия // Очиток, молодило и другие толстянковые. — М.: ООО «Издательство Астрель», ООО «Издательство АСТ», ООО «Транзиткнига», 2004. — С. 217—235. — 270, [2] с. — (Цветочный калейдоскоп). — 7000 экз. — ISBN 5-17-020601-1. ISBN 5-271-09112-0. ISBN 5-9578-0368-5. УДК 635.9
- В. Грюнвальд. Эхеверия // Популярные комнатные растения: распространённые виды, сорта и гибриды. — СПб.: ООО "СЗКЭО «Кристалл», «Оникс», 2006. — С. 199. — 208, с. — 10 000 экз. — ISBN 5-9603-0056-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эхеверия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Эхеверыя: інфармацыя на сайце GRIN