Эцтальскія Альпы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Эцта́льскія А́льпыгорны ланцуг у Цэнтральных Усходніх Альпах. Найвышэйшы пункт — гара Вільдшпітцэ (3768 м), другая па вышыні ў Аўстрыі.

Па масіве праходзіць мяжа паміж Аўстрыяй і Італіяй: паўночная і цэнтральная часткі знаходзяцца на тэрыторыі Аўстрыі, паўднёвая жа належыць Італіі. На захадзе града абмежаваная далінамі рэк Ін і Адыджэ і перавалам Рэзія, які злучае гэтыя даліны. На ўсходзе Эцтальскія Альпы аддзеленыя ад Штубайскіх Альпаў далінамі рэк Эцталер-Ахэ (правы прыток ракі Адыджэ), якія злучаныя перавалам Тымельс'ёх (Ромба).