Перайсці да зместу

Эцьен-Марыс Жэрар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эцьен-Марыс Жэрар
кіраўнік урада Францыі[d]
18 ліпеня 1834 — 10 лістапада 1834
Папярэднік Нікаля Жан дэ Дзьё Сульт
Пераемнік Юг Бернар Марэ
Сенатар Другой французскай імперыі[d]
26 студзеня 1852 — 17 красавіка 1852
Член Палаты пэраў Францыі[d]
11 лютага 1833 — 24 лютага 1848
Пэр Францыі[d]
2 чэрвеня 1815 — 22 чэрвеня 1815
Член Палаты дэпутатаў Францыі[d]
28 студзеня 1822 — 24 снежня 1823
Член Палаты дэпутатаў Францыі[d]
17 лістапада 1827 — 16 мая 1830
Член Палаты дэпутатаў Францыі[d]
23 чэрвеня 1830 — 31 мая 1831
Член Палаты дэпутатаў Францыі[d]
5 ліпеня 1831 — 10 лютага 1833

Нараджэнне 4 красавіка 1773(1773-04-04)[1][2][…]
Смерць 17 красавіка 1852(1852-04-17)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Rosemonde de Timbrune de Valence[d]
Дзеці Луі-Марыс Фартунэ[d]
Званне дывізійный генерал[d]
Камандаваў 2-і армейскі корпус[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эцьен-Марыс Жэрар (фр.: Étienne Maurice Gérard, 4 красавіка 1773, Дамвільер — 17 красавіка 1852, Парыж) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал, маршал і пэр Францыі, прэм’ер-міністр Францыі ў 1834 годзе.

Нарадзіўся ў Латарынгіі ў сям'і каралеўскага прыстава. Падтрымліваў Вялікую французскую рэвалюцыю. У 1791 годзе ўступіў у 2-і батальён добраахвотнікаў Мааса. Баявое хрышчэнне ён атрымаў у 1792 годзе падчас пераходу праз Аргонскі лес. Пазней ён знаходзіўся пад камандаваннем генерала Дзюмур'е. Удзельнічаў у бітвах пры Гемапе (6 лістапада 1792) і Неервіндэне (18 сакавіка 1793). За гэты час ён прайшоў шлях ад салдата да лейтэнанта. У 1794 годзе яго накіравалі ў 71-ю брыгаду пад камандаваннем Бернадота. У гэтай брыгадзе ён ваяваў пры Самбры (12 чэрвеня), двойчы пры Флёрусе (16 і 26 чэрвеня) і ўдзельнічаў ва ўзяцці Шарлеруа (25 чэрвеня).

У канцы 1794 года разам з брыгадай Бернадота быў адпраўлены ў армію Самбр-Маас, дзе перайшоў пад камандаванне Жана-Батыста Журдана. Удзельнічаў ва ўсіх бітвах 1795-1796 гадоў, неўзабаве быў прызначаны намеснікам начальніка брыгады.

У 1797 годзе атрымаў чын капітана, памочніка ад'ютанта Бернадота, а пазней, у пачатку 1798 года, суправаджаў пасольства ў Вену. Пазней ён служыў ад'ютантам Бернадота. Аднак у 1801 годзе Жэрара адправілі ў запас. Толькі ў 1805 годзе ён вярнуўся ў армію ў якасці ад'ютанта Бернадота, які да таго часу стаў маршалам. У 1805 годзе вызначыўся ў бітве пад Аўстэрліцам. За праяўленую адвагу ў бітве пры Гале атрымаў званне брыгаднага генерала. Пасля гэтага ён добра праявіў сябе ў бітве пры Ене. Пасля гэтага ён служыў начальнікам штаба 9-га корпуса Бернадота. Асабліва вызначыўся ў бітвах пры Эрфурце і Ваграме ў 1809 годзе. Дзякуючы гэтаму 15 жніўня 1809 года Напалеон прысвоіў Жэрару тытул барона.

Пасля таго, як Жэрар адмовіўся ехаць за Бернадоттам у Швецыю ў 1810 годзе, яго адправілі ў Іспанію. Некаторы час ваяваў у Партугаліі, вызначыўся ў бітве пры Фуэнтэс-дэ-Анары 5 мая 1811 года. У ваеннай кампаніі 1812 года супраць Расіі ўзначальваў 10-ю лёгкую кавалерыйскую брыгаду. Унёс свой уклад у перамогу ў Смаленскай бітве. Пасля Барадзінскай бітвы атрымаў званне дывізійнага генерала і стаў камандзірам 3-й дывізіі 1-га корпуса маршала Даву. 21 студзеня 1813 года атрымаў тытул графа.

У ваеннай кампаніі 1813 года камандаваў 11-м корпусам, вызначыўся ў бітвах пры Лютцэне і Баўцэне, дзе быў паранены. Пасля лячэння ён спрыяў поспехам французаў у бітвах пры Нідэр-Оэ і Кацбасе. У бітве пад Лейпцыгам быў цяжка паранены. Аднак удзельнічаў у ваеннай кампаніі 1814 года.

Пасля рэстаўрацыі Бурбонаў у знак удзячнасці Людовік XVIII зрабіў яго кавалерам ордэна Святога Людовіка і ўзнагародзіў вялікім крыжам ордэна Ганаровага легіёна (29 ліпеня 1814). Неўзабаве пасля гэтага ён быў прызначаны генеральным інспектарам 5-га ваеннага дэпартамента і ўзначаліў ваенны лагер Белфорт. 22 сакавіка 1815 года быў прызначаны генеральным інспектарам пяхоты ў Эльзасе.

Падчас Ста дзён падтрымліваў Банапарта. За гэта 2 чэрвеня 1815 года ён стаў прынцам Францыі. Пасля другога адрачэння Напалеона Жэрар выехаў у Брусель, дзе ажаніўся ў 1816 годзе. У 1817 годзе вярнуўся ў Францыю. З 1822 года неаднаразова абіраўся дэпутатам Палаты дэпутатаў (таксама ў 1824, 1827, 1830 гадах). Падтрымаў ліберальную апазіцыю, спрыяў аднаўленню ў правах былых салдат Першай імперыі.

Падчас Ліпеньскай рэвалюцыі падтрымаў Луі-Філіпа I. У тым жа годзе стаў ваенным міністрам. 17 жніўня 1830 года Луі-Філіп I зрабіў Жэрара маршалам Францыі. 17 лістапада ён сыходзіць у адстаўку. У 1831 годзе зноў абраны дэпутатам парламента. Цяпер ён падтрымлівае кансерватараў. У 1831 годзе ён быў прызначаны камандуючым Паўночнай арміяй. Падчас рэвалюцыі ў Бельгіі прымусіў галандскія войскі адступіць на сваю тэрыторыю ў 1832 годзе. У рэшце увайшоў у Брусель і Антверпен. За гэтую перамогу 11 лютага 1833 года ён быў адноўлены ў званні пэра Францыі. У 1834 годзе ён зноў быў прызначаны ваенным міністрам і адначасова прэм'ер-міністрам краіны. У тым жа годзе выйшаў на пенсію. У 1838 годзе ўзначаліў Нацыянальную гвардыю. 21 кастрычніка 1842 года ён стаў вялікім канцлерам ордэна Ганаровага легіёна.

  1. а б senat.fr
  2. а б Maurice, Etienne Gérard // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.