Эцьен Луі Малюс
Эцьен Луі Малюс | |
---|---|
Étienne Louis Malus | |
![]() Эцьен Луі Малюс | |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1775[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 лютага 1812[1][2][…] (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, ваенны, інжынер |
Навуковая сфера | оптыка |
Месца працы | |
Навуковае званне | член Французскай акадэміі навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Гаспар Монж |
Вядомы як | першаадкрывальнік закона Малюса пра інтэнсіўнасць святла, якое прайшло праз палярызатар |
Член у | |
Узнагароды | медаль Румфарда |
![]() |
Эцьен Луі Малюс (фр.: Étienne Louis Malus; 23 ліпеня 1775 — 23 лютага 1812) — французскі інжынер, фізік і матэматык.
Ваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1793 годзе Малюс паступіў у Інжынернае вучылішча ў Мезьеры, якое, аднак, прымушаны быў неўзабаве пакінуць; перайшоўшы ў Політэхнічнае вучылішча, ён пад кіраўніцтвам Гаспара Монжа актыўна заняўся вывучэннем матэматычных навук. Пасля заканчэння вучылішча, у 1796 годзе, Малюс паступіў у дзеючую армію і прымаў удзел у экспедыцыі Напалеона ў Егіпет. У 1801 годзе Малюс вярнуўся ў Францыю, у 1802—1803 гг. працаваў на фортах у Лілі, затым у іншых крэпасцях. З 1806 па 1809 гг. быў памочнікам начальніка крэпасці Страсбург.
Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]
Затым быў прызваны ў Парыж, дзе заняў пасаду экзаменатара пры Політэхнічным вучылішчы. Працы яго адносяцца амаль выключна да оптыкі; першыя даследаванні (1800—1807) па аналітычнай оптыцы не ўяўляюць цікавасці, бо выкладзены з пункту гледжання ньютанавай тэорыі святла. У 1808 годзе Малюс адкрыў з'яву палярызацыі святла адлюстраваннем. Адначасова з Ж.-Б. Біё адкрыў палярызацыю святла пры праламленні. У 1810 годзе стварыў тэорыю падвойнага праменепраламлення святла ў крышталях. Адкрыў закон Малюса аб інтэнсіўнасці святла, які прайшоў праз палярызатар. Прыдумаў спосаб высвятлення напрамку аптычнай восі крышталя.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Étienne-Louis Malus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Эцьен Луі Малюс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 50. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).