Эцьен П’ер Вантэна

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Эцьен П'ер Вантэна)
Jump to navigation Jump to search
Эцьен П'ер Вантэна
фр.: Étienne Pierre Ventenat
Дата нараджэння

1 сакавіка 1757(1757-03-01)

Месца нараджэння

Лімож, дэпартамент Верхняя В’ена, рэгіён Лімузен, Францыя

Дата смерці

13 жніўня 1808(1808-08-13) (51 год)

Месца смерці

Парыж, дэпартамент Сена, Францыя

Грамадзянства

Flag of France.svg Францыя

Род дзейнасці

батанік

Навуковая сфера

батаніка, мікалогія

Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Étienne Pierre Ventenat на Віківідах
Старонка на Віківідах

Эцьен П'ер Вантэна (фр.: Étienne Pierre Ventenat1 сакавіка 175713 жніўня 1808) — французскі батанік і міколаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эцьен П'ер Вантэна нарадзіўся ў Ліможы 1 сакавіка 1757 года.

Калі Эцьен П'ер Вантэна працаваў дырэктарам духоўнай бібліятэкі Sainte-Geneviève у Парыжы, ён здейсніў вандраванне ў Англію. Ён наведаў батанічныя сады краіны, якія натхнілі яго на навуковую дзейнасць.

Пазней Эцьен П'ер Вантэна вучыўся і супрацоўнічаў з такім батанікам, як Шарль Луі Лерыцье дэ Брутэль (1746—1800).

У 1795 годзе ён быў выбраны членам Французскай акадэміі навук.

Эцьен П'ер Вантэна памёр у Парыжы 13 жніўня 1808 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Эцьен П'ер Вантэна спецыялізаваўся на папарацепадобных і на насенных раслінах, а таксама на мікалогіі[1].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1792: Dissertation sur les parties des Mousses qui étaient regardées comme fleurs mâles et comme fleurs femelles.
  • 1792: Mémoire sur les meilleurs moyens de distinguer le calice de la corolle.
  • 1794: Principes de botanique, expliqués au Lycée républicain par Ventenat.
  • 1798: Tableau du règne végétal selon la méthode de Jussieu.
  • 1799: Description des plantes nouvelles et peu connues, cultivées dans le jardin de J.-M. Cels[2].
  • 1803: Jardin de La Malmaison.
  • 1812: Histoire des champignons de la France, ou Traité élémentaire, renfermant dans un ordre méthodique les descriptions et les figures des champignons qui croissent naturellement, en France.
  • Flore de la région parisienne.

Зноскі