Эштан Картэр
Эштан Картэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Ashton Baldwin Carter | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 верасня 1954[1][2] |
||||||
Смерць |
24 кастрычніка 2022[3] (68 гадоў) |
||||||
Жонка | Clayton Spencer[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, фізік, удзельнік міжнароднага форуму | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Эштан Болдуін Картэр (англ.: Ashton Baldwin Carter; 24 верасня 1954, Філадэльфія, Пенсільванія — 24 кастрычніка 2022) — амерыканскі палітык і фізік, эксперт па палітыцы бяспекі. Міністр абароны ЗША з 17 лютага 2015 году па 20 студзеня 2017.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Эштан Болдуін Картэр нарадзіўся 24 верасня 1954 года ў Філадэльфіі, Пэнсыльванія. Яго бацька Уільям Стэл Картэр Малодшы — ветэран Другой сусветнай вайны, у ваенна-марскім флоце быў неўролагам і псіхіятрам. Таксама Уільям Картэр быў старшынёй аддзела ў Мемарыяльным шпіталі Абингтон на працягу 30 гадоў. Маці — Эн (Болдвин) Картэр, выкладчык англійскай мовы. Эштан Картэр рос разам з трыма роднымі братамі. У звароце 11 гадоў, калі Эштан Картэр працаваў на сваёй першай працы ў мыйцы машын, ён быў звольнены за тое, што абліў брудам ўладальніка машыны.
Атрымаў ступень бакалаўра ў Ельскім універсітэце па сярэднявечнай гісторыі і тэарэтычнай фізіцы. Доктарскую ступень у галіне тэарэтычнай фізікі атрымаў як стыпендыят Родса ў Оксфардскім універсітэце. Выкладаў у Гарвардскім і ў Стэнфардскім універсітэтах. Працаваў кансультантам па пытаннях палітыкі бяспекі, у прыватнасці ў Goldman Sachs.
У 1993—1996 гадах працаваў у Дэпартаменце абароны ў адміністрацыі Біла Клінтана як памочнік міністра абароны ЗША па пытаннях міжнароднай палітыкі бяспекі. У адміністрацыі Барака Абамы: з 29 красавіка 2009 па 5 кастрычніка 2011 намеснік міністра абароны па набыцці, лагістыцы і тэхналогіях, на гэтай пасадзе ён адказваў за закупкі зброі; з 6 кастрычніка 2011 па 3 снежня 2013 быў 1-м намеснікам Міністра абароны ЗША.
У снежні 2014 года Прэзідэнт ЗША Барак Абама прадставіў кандыдатуру Картэра на пасаду міністра абароны ЗША. Сенат ЗША зацвердзіў яго кандыдатуру першага лютага 2015 года.
Зноскі
- ↑ Ashton Carter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ashton Carter // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ashton Carter, defense secretary under Obama, dies at 68 // CBS News — CBS Broadcast Center: 2022. Праверана 14 лістапада 2022.
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Філадэльфіі
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Бостане
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты стыпендыі Родса
- Асобы
- Міністры абароны ЗША