Эш-Шэйх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Эш-Шэйх[1] — горны масіў у горным хрыбце Антыліван. Найвышэйшы пункт — 2814 м над узроўнем мора. Даўжыня масіва каля 60 км, плошча каля 1000 км². Эш-Шэйх ўваходзіць у вадазборны басейн трох асноўных крыніц ракі Іардан — Эль-Хасбані, Лідані і Баніяс.

Размешчаны на мяжы Сірыі і Лівана і знаходзіцца пад сірыйскім кантролем. Паўднёвыя схілы Эш-Шэйха, зніжаючыся, часткова пераходзяць у Галанскія вышыні. Разам з Галанскімі вышынямі паўднёвыя схілы Эш-Шэйха былі захопленыя Ізраілем у Сірыі падчас Шасцідзённай вайны 1967-га года і абвешчаныя суверэннай ізраільскай тэрыторыяй ў 1981 годзе паводле «Закона аб Галанскіх вышынях». Анексія была прызнана несапраўднай Рэзалюцыяй № 497 Савета Бяспекі ААН. Вяршыня Эш-Шэйха была захоплена Ізраілем у ходзе вайны 1973-га года і вернута Сірыі ў 1974 годзе ў выніку пагаднення аб падзеле сіл.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.