Ээра Мянцюранта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лыжнік
Ээра Мянцюранта
EeroMantyranta-Innsbruck1964.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол[4][5]
Грамадзянства
Дата нараджэння 20 лістапада 1937(1937-11-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 2013(2013-12-30)[2][3][1] (76 гадоў)
Месца смерці
Рост 170 см
Вага 65 кг

Ээра Антэра Мянцюранта (фінск.: Eero Antero Mäntyranta; 20 лістапада 1937, Пела — 30 снежня 2013, Оўлу) — фінскі лыжны гоншчык, трохразовы алімпійскі чэмпіён. Заваяваўшы 7 медалёў на чатырох зімовых Алімпійскіх гульнях, Мянцюранта з’яўляецца адным з самых паспяховых фінскіх лыжнікаў за ўсю гісторыю. За свае неверагодныя поспехі на Алімпійскіх гульнях 1964 года атрымаў мянушку Mister Seefeld (па назве месца правядзення лыжных гонак на гэтай Алімпіядзе).

Мянцюранта — першы фінскі спартсмен з станоўчым вынікам на допінг-тэсце. Падчас нацыянальнага чэмпіянату 1972 годзе ў яго спробе былі знойдзеныя сляды амфетамінаў, аднак вынікі былі схаваныя. Пасля Алімпійскіх гульняў у Сапара гэты факт усплыў, аднак Мянцюранта яго адмаўляў. Пазней ён прызнаў, што калоў сабе гармоны, якія падчас яго выступаў не былі забароненыя.

У апошнія гады жыцця займаўся развядзеннем паўночных аленяў у сябе на радзіме ў Пеле. Памёр 30 снежня 2013 года ў Оўлу пасля працяглай хваробы.

Зноскі