Эўдокс Кнідскі
Выгляд
| Еўдокс Кнідскі | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Εὔδοξος ὁ Κνίδιος | |
| | |
| Дата нараджэння | каля 408 да н.э.[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | каля 355 да н.э.[1][2] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Aeschines of Cnidus[d][3][4] |
| Род дзейнасці | матэматык, пісьменнік, філосаф, географ |
| Навуковая сфера | матэматыка і астраномія |
| Вядомыя вучні | Menaechmus[d][5], Dinostratus[d], Chrysippus of Cnidos[d] і Callippus of Cyzicus[d] |
Эўдокс Кнідскі (Εὔδοξος ὁ Κνίδιος; каля 408 — каля 355 да н.э.), старажытнагрэчаскі матэматык і астраном.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вандраваў па Грэцыі і Егіпце, потым пасяліўся на радзіме ў г. Кнід (Малая Азія), дзе заснаваў школу матэматыкаў і астраномаў. Упершыню даў агульную тэорыю прапорцый (выкладзена ў 5-й кнізе «Асноў» Эўкліда). Паводле сведчання Архімеда, Эўдоксу належыць прыём доказу метадам вычэрпвання. У астраноміі зрабіў адну з першых спроб пабудовы тэорыі руху планет. Творы Эўдокса Кнідскага да нас не дайшлі.
Зноскі
- ↑ а б Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Kirchner J. Aischines 9 // Pauly-Wissowa Band I,1 — 1893. Праверана 10 студзеня 2025.
- ↑ В. Б. Менехм // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 89.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эўдокс Кнідскі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.