Эўрыгалінныя віды

Эўрыгалінныя віды — арганізмы, здольныя адаптавацца да шырокага дыяпазону салёнасці . Прыкладам можа быць эўрыгалінавая рыба Poecilia sphenops, якая здольная жыць у прэснай вадзе, саланаватай вадзе , а таксама ў марской вадзе . Распаўсюджаны ў Еўропе Carcinus maenas з’яўляецца прыкладам эўрыгаліннх бесхрыбтовых, паколькі здольны існаваць як у марской вадзе, так і ў саланаватай. Эўрыгалінныя арганізмы звычайна распаўсюджаны ў ліманах, вусцевых участках рэк і прыліўных зонах, дзе салёнасць з’яўляецца нестабільнай. Некаторыя арганізмы эўрыгалінныя дзякуючы свайму жыццёваму цыклу , паколькі мігруюць паміж прэснымі і марскімі водамі, як, напрыклад, Salmonidae, асятровыя (Acipenseridae) і Anguilla.
Процілеглым эўрыгаліннасці з’яўляецца тэрмін «стэнагалінныя віды » — гэта віды, здольныя існаваць толькі ў вузкім дыяпазоне салёнасці. стэнагаліннымі з’яўляюцца большасць прэснаводных арганізмаў, якія гінуць трапляючы да мора, а таксама большасць марскіх арганізмаў, якія не могуць існаваць ва ўмовах разпраснення.

Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Константинов А. С. Общая гидробиология. — М., 1967.