Юбілейная капліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Юбілейная капліца
Юбілейная капліца, здымак пач. XX ст.
Юбілейная капліца, здымак пач. XX ст.
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата заснавання 1826
Дата пабудовы 1826

Юбілейная капліцарымска-каталіцкая капліца ў Мінску, збудаваная ў 1826 годзе ў гонар 1500-годдзя Нікейскага сабору. Знішчана за савецкім часам.

На плане 1858 г.

Месцілася на Юбілейная плошчы (плошча атрымала сваю назву ад імя капліцы) прыкладна на тым месцы, дзе цяпер стаіць крама «Тэхніка ў быце»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1825 годзе ў свеце ўрачыста адзначаўся юбілей Нікейскага (Усяленскага) сабора, які зацвердзіў галоўныя дагматы і сімвалы хрысціянства. Рымскі Папа Леў XII абвясціў гэты год юбілейным, аднак у беларускіх касцёлах свята адзначалі ў наступным годзе. Менавіта тады на ўскраіне Мінска ўзвялі сціплы помнік-капліцу[2].

Капліца не пацярпела ў Другую сусветную вайну, знішчана савецкімі ўладамі пасля 1947 года.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры класіцызму, уяўляла сабой квадратны пастамент з круглай калонай, завершанай крыжам.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Юбілейная плошча // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007 С. 31
  2. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 108

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]