Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 12 красавіка 1985
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 11 268 980
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Малодшая Медаль «За перамогу над Японіяй»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (Беларусь)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбіле́йны меда́ль «Со́рак гадо́ў Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941-1945 гг.» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 красавіка 1985 года ў азнаменаванне 40-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. Аўтары малюнка медаля — мастакі А. Г. Мірашнічэнка і В. А. Ермакоў.

Палажэнне аб медалю[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейным медалём «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджваюцца:

Асобам, якія ўзнагароджаны медалямі «За абарону ...», уручаецца медаль з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ», а асобам, узнагароджаным медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» — з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА».

Парадак нашэння[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля юбілейнага медалю «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Рэверс «ваеннага» варыянту медалі

Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя. Края медаля абрамлены борцікам.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з трыма падоўжнымі вузкімі чорнымі палоскамі, якія чаргуюцца з чатырма вузкімі палоскамі аранжавага колеру і адной — чырвонага колеру шырынёй 10 мм. Краю стужкі акантаваны вузкімі зялёнымі палоскамі. Такім чынам, левая палова стужкі паўтарае ў мініяцюры малюнак стужкі ордэна Славы.

Аверс[правіць | правіць зыходнік]

На адным боку медаля на фоне пяціканцовай зоркі, лаўровых галін і агнёў святочнага салюту ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне размешчаны выявы скульптурнай групы салдата, рабочага, калгасніцы і Спаскай вежы Маскоўскага Крамля; у верхняй частцы даты «1945» і «1985».

Рэверс[правіць | правіць зыходнік]

На адваротным боку медаля размешчаны: у верхняй частцы па акружнасці надпіс «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА», у сярэдзіне — надпіс «40 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.», у ніжняй частцы — рэльефная выява сярпа і молата над стужкай. На медалях, адчаканеных для ўзнагароджання замежных грамадзян, надпісы на рэверсе медаля — «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА» адсутнічаюць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 50—51. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 18—20, 55.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Нагрудны знак «25 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне»