Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Выгляд
| Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана» | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| Краіна | Беларусь | ||
| Тып | Медаль | ||
| Каму ўручаецца | не ўручаецца | ||
| Дата заснавання | 8 студзеня 2009 | ||
| Статус | юбілейны медаль | ||
Юбіле́йны меда́ль «20 год вы́ваду саве́цкіх во́йскаў з Афганіста́на» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 12 ад 8 студзеня 2009 года[1].
Прадстаўленне да ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Права на ўзнагароджанне мелі:
- Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Республіцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.;
- Вайскоўцы Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераіцка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечванне памяці загінуўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сямей загінуўшых.
Агульны тыраж медалёў склаў 32 000 асобнікаў. Медалі выраблены на прадпрыемстве «Сэнс-Геральдыка»
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ № 12 ад 8 студзеня 2009 года(недаступная спасылка)