Перайсці да зместу

Юбілейны медаль «50 гадоў савецкай міліцыі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «50 гадоў савецкай міліцыі»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 20 лістапада 1967
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 409 150
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Малодшая Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбіле́йны меда́ль «50 гадо́ў саве́цкай мілі́цыі» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 лістапада 1967 года ў адзначэнне 50-годдзя савецкай міліцыі.

Палажэнне аб медалю

[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейным медалём «50 гадоў савецкай міліцыі» ўзнагароджваліся:

  • асобы вышэйшага, старэйшага, сярэдняга, малодшага кіраўнічага і радавога саставу міліцыі, якія характарызуюцца станоўча і якія знаходзяцца да 21 лістапада 1967 года на службе ў органах, установах і навучальных установах Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР;
  • асобы, якія маюць спецыяльныя званні міліцыі, звольненыя з органаў аховы грамадскага парадку ў запас або адстаўку з выслугай 25 і больш гадоў.

Названым медалём маглі таксама узнагароджвацца асобы вышэйшага, старэйшага, сярэдняга, малодшага кіраўнічага і радавога саставу іншых службаў і падраздзяленняў Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР, актыўна спрыяючыя органам міліцыі ў іх дзейнасці.

Узнагароджанне юбілейным медалём і яе ўручэнне ажыццяўлялася ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР міністрам аховы грамадскага парадку СССР, міністрамі аховы грамадскага парадку саюзных і аўтаномных рэспублік, начальнікамі ўпраўленняў аховы грамадскага парадку выканкамаў краявых, абласных, гарадскіх Саветаў дэпутатаў працоўных, дарожных аддзелаў (упраўленняў) міліцыі і навучальных устаноў Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР.

Юбілейны медаль «50 гадоў савецкай міліцыі» ўручаўся на падставе спісаў, абвешчаных загадамі. Спісы на былых работнікаў міліцыі, узнагароджаных юбілейным медалём, складаецца на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць іх 25-гадовую выслугу. Аб уручэнні ўзнагароджаным юбілейных медалёў складаецца пратакол з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку ўзнагароджанага.

Юбілейны медаль «50 гадоў савецкай міліцыі» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнай медалі «70 гадоў Узброеных Сіл СССР».[1]

Апісанне медалю

[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейны медаль «50 гадоў савецкай міліцыі» вырабляецца з медна-нікелевага сплаву і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным боку медаля змешчана выява зоркі, у верхнім промні якой размешчаны серп і молат. У сярэдняй і ніжняй частцы зоркі намаляваны шчыт з матавай рэльефнай паверхняй і надпісам «50 ЛЕТ». У ніжняй частцы медаля па акружнасці — рэльефная выява дубовых галін.

На адваротным боку медаля па акружнасці надпіс: «В ознаменование пятидесятой годовщины», у цэнтры — «советской милиции» і дата «1917—1967», унізе — выява маленькай пяціканцовай зоркі.

Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 24 мм. На стужцы пяць падоўжных чырвоных палосак: пасярэдзіне — тры шырынёй 1 мм кожная, бліжэй да краях — дзве па 4,5 мм.

Зноскі

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 26—27. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 92—93.