Юган Партс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юган Партс
Juhan Parts
Juhan Parts.jpg
Сцяг18-ы Прэм’ер-міністр Эстоніі
10 красавіка 2003 — 24 сакавіка 2005
(в.а. да 13 красавіка 2005 года)
Папярэднік Сійм Калас
Пераемнік Андрус Ансіп
Сцяг Міністр эканомікі і камунікацый Эстоніі
з 4 красавіка 2007
Папярэднік Эдгар Савісаар

Нараджэнне 27 жніўня 1966(1966-08-27) (56 гадоў)
Талін, Эстонская ССР, СССР
Жонка Мерле Партс (разведзены)
Дзеці Тоамас-Хендрык Партс (сын), Піле-Рыйн Партс (дачка)
Партыя Саюз айчыны і Res Publica
Адукацыя Тартускі ўніверсітэт
Дзейнасць палітыка
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юган Партс (па-эстонску: Juhan Parts) (нарадзіўся 27 жніўня 1966) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі і старшыня правацэнтрысцкай партыі Res Publica.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Таліне. Скончыў Талінскую Школу №1 (цяпер Гімназія імя Густава Адольфа), потым вывучаў права ў Тартускім універсітэце.

Пасля матуры Партс атрымаў пасаду ў Міністэрстве юстыцыі Эстоніі. Ён належаў да групы маладых палітыкаў, якія прасоўвалі хуткія і рашучыя пераўтварэнні дзеля павышэння празрыстасці, паскарэння рэформ і лібералізацыі эканамічнай палітыкі. Таксама рабілася ўстаноўка на пачатак інтэграцыі ў агульнаеўрапейскія структуры.

Генеральны аўдытар[правіць | правіць зыходнік]

З 1998 па 2002 год Партс быў генеральным аўдытарам. На гэтай недатычнай і прывілеяванай пасадзе, уласцівай для Эстоніі, ён актыўна крытыкаваў урады, якія ён не падтрымліваў.

Res Publica[правіць | правіць зыходнік]

Партс быў сузаснавальнікам Партыі Res Publica, якая паўстала з аднаімённай правацэнтрысцкай моладзевай арганізацыі. Res Publica належыць да Еўрапейскай Народнай Партыі.

Прэм'ер-міністр[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ашаламляльнага поспеху маладой партыі (большая частка членаў была маладзей за 30 год) на парламенцкіх выбарах 2003 года, Партс быў прызначаны прэм'ер-міністрам. Палітыка Партса накіраваная на еўрапейскую інтэграцыю і поспехі Эстоніі ў сферы інавацый.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]