Югі (народ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Югі
(югын)
Енісейскія народы
Агульная колькасць 7 (2021 г.)
Рэгіёны пражывання Расія
Мова югская мова
Рэлігія анімістычныя культы, шаманізм
Блізкія этнічныя групы коты, асаны, кеты, арыны

Югі́ (саманазва югын, юган) — енісейскі народ, карэнныя жыхары Сібіры.

Да 1960-х гадоў этнографы разглядалі югаў як паўднёвую галіну кетаў, югі жылі на берагах Сыма і Вялікага Дубчаса. У савецкіх перапісах насельніцтва фіксаваліся як кеты. Аднак пасля вывучэння мовы югаў іх вылучылі ў асобны этнас. Думаюць, што мовы кетаў і югаў адасобіліся щ канцы XIII — сярэдзіне XIV стагоддзя[1].

У перапісе насельніцтва Расіі ў 2002 годзе ўпершыню зафіксавана 19 югаў. У 2010 годзе — толькі 1 чалавек, у 2021 — 7.

Традыцыйныя заняткі югаў — рыбалоўства і паляванне. Спажывалі мяса, рыбу, дзікія расліны, пазней — вырабы з мукі. Жылі ў канічных чумах з берасцянымі ціскамі або паўзямлянках з каркасам з бярвення, пакрытых зямлёй.

Зноскі

  1. Костяков М. М., Время расхождения кетского и коттского языков по данным лексикостатистики // Вопросы строя енисейских языков — Новосибирск, 1979

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]