Юдзіта Чэшская (княгіня Польшчы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юдзіта Чэшская
Юдзіта Чэшская
Рамантызаваны партрэт 1851 года
 
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1056 ці 1058
Смерць: 25 снежня 1086(1086-12-25)
Пахаванне:
Род: Пржэмыславічы, Пясты
Бацька: Ураціслаў II
Маці: Адэлаіда Венгерская
Муж: Уладзіслаў I Герман
Дзеці: Баляслаў III Крывавусты

Юдзіта Чэшская (1056/1058 год — 25 снежня 1086) — чэшская князёўна з дынастыі Пржэмыславічаў, у замужжы княгіня польская.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Юдзіта была другой з чатырох дзяцей чэшскага князя Ураціслава II ад яго другой жонкі Адэлаіды Венгерскай, дачкі караля Венгрыі Андраша I[1][2]. Яна была названа ў гонар бабулі па бацькавай лініі Юдыт фон Швейнфурт, якая памерла неўзабаве пасля яе нараджэння. Іншымі дзецьмі былі Бржэціслаў II, Людміла (пазней манашка) і Ураціслаў, які загінуў у баі ў маладым узросце.

Дзядзька Юдзіты, князь Спытыгнеў II, памёр у 1061 годзе, і яго спадчыннікам стаў яго брат Ураціслаў II. У 1062 годзе — праз год — герцагіня Адэлаіда памерла. Герцаг Ураціслаў II паўторна ажаніўся ў 1063 годзе са Святаславай, дачкой князя Казіміра I Польскага. Ад гэтага шлюбу ў Юдзіты было пяць зводных братоў і сясцёр: Баляслаў Оламаўцкі, які памёр незадоўга да свайго бацькі, Баржывой II, Уладзіслаў I, Сабеслаў I Ольдржых і Юдзіта, у будучым жонка графа Вірпехта II з Гройча, бургграфа Магдэбурга.

Шлюб[правіць | правіць зыходнік]

У 1080 годзе Юдзіта выйшла замуж за польскага князя Уладзіслава I Германа (пляменніка сваёй мачахі), каб умацаваць нядаўна створаны чэшска-польскі саюз. Паводле звестак тагачасных гісторыкаў, княгіня Юдзіта займалася дабрачыннасцю, дапамагала бедным, паляпшала ўмовы ўтрымання зняволеных. Пасля амаль пяці гадоў бяздзетнага шлюбу ўзрасла неабходнасць у спадчынніку:

Паколькі яна была бясплодная — яна са слязьмі малілася Богу кожны дзень, прыносіла ахвяры, дапамагала ўдовам і сіротам, таксама шчодра адорвала золатам і срэбрам кляштары, загадвала святарам маліцца святым і ласцы Божай паслаць ёй дзіця.

10 чэрвеня 1085 года Юдзіта з мужам прысутнічала на каранацыі свайго бацькі, князя Ураціслава II, каралеўскай каронай. Праз год, 20 жніўня 1086 года, яна нарадзіла доўгачаканага сына і спадчынніка, будучага Баляслава III Крывавустага. Аднак герцагіня не адышла ад наступстваў родаў і праз чатыры месяцы, 25 снежня, памерла.

Праз тры гады, у 1089 годзе, яе муж другі раз ажаніўся з удавой дзядзькі Юдзіты, караля Шаламана Венгерскага, Юдыт Нямецкай, якая стала вядомая як Сафія Польская, каб адрозніваць яе ад першай жонкі Уладзіслава.

Зноскі

  1. Bohemia. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2012.
  2. Complete Genealogy of the Premyslid dynasty (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 8 чэрвеня 2012.