Юзаф Азямблоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Азямблоўскі
Дата нараджэння: 11 мая 1805(1805-05-11)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 жніўня 1878(1878-08-27) (73 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: літаграфія, графіка
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Юзаф Азямблоўскі (польск.: Józef Oziębłowski; 11 мая 1805[1][2], Мінск — 27 жніўня 1878, Вільня) — беларускі і польскі мастак-графік і гравёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1825—1829 гадах вывучаў матэматыку ў Віленскім універсітэце, у 1830-я[2] займаўся там жа пад кіраўніцтвам прафесара жывапісу Яна Рустэма. Заснаваў у Вільні літаграфічную майстэрню[2], дзе ілюстравалі свае кнігі вядомыя пісьменнікі Юзаф Крашэўскі, Тэадор Нарбут і інш.

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы[2]. Сярод яго прац — пейзажы, краявіды Вільні, малых літоўскіх і беларускіх гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты вялікага князя літоўскага Альгерда, польскага караля Жыгімонта II Аўгуста і інш.

Выключнае месца ў творчасці Азямблоўскага займае літаграфія «Славянскі нявольнік, 1840-я» («Беларускі раб»), якую Адам Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях пра прыгоннае права ў Расійскай імперыі[2] (арыгінал літаграфіі захоўваецца ў музеі А. Міцкевіча ў Парыжы). Аляксандр Герцэн у кнізе «Хрышчоная ўласнасць» (1853) даў ёй высокую ацэнку[2] і пісаў:

" Ці бачылі вы літаграфію, якую выдаў Адам Міцкевіч і якая паказвае «Славянскага нявольніка»? Нянавісць, змяшаная са злосцю і сорамам, напаўняе маё сэрца, калі я гляджу на гэты жорсткі дакор, на гэтае «за сякеры, браты», прадстаўленае з неверагоднай вернасцю. Беларускі мужык, без шапкі, ашалелы ад страху, галечы і цяжкай працы, рукі за пасам, стаіць сярод поля і неяк скоса і безнадзейна глядзіць уніз. Дзесяць пакаленняў, змучаных на паншчыне стварылі такога парыю, яго чэрап звузіўся, рост змяльчаў, яго твар з дзяцінства пакрыўся зморшчынамі, яго рот сутаргава скрыўлены, ён адвык ад слова. Жывёльны погляд яго і запужаны выраз паказваюць, на колькі крокаў ён пайшоў назад ад чалавека да жывёлы.[3].

"

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Па звестках Мацея Азямблоўскага, які спасылаўся на даведнік: E. Małachowicz. Cmentarz na Rossie w Wilnie. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1993. — S. 147. У іншых крыніцах сцвярджаецца 14 жніўня 1804 г.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. А. Герцен. Крещёная собственность — London, 1858 (Издание третье). — С. 17.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Szczawińska E. Oziębłowski (Oziembłowski) Józef // Polski Słownik Biograficzny, tom XXIV, Zakład Narodowy im. Ossolińskich i PAN, Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk, 1979: ss. 665—666.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]