Юзаф Генрык Борх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юзаф Борх)
Юзаф Генрык Борх
Герб «Тры каўкі»[d]
Герб «Тры каўкі»[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
староста люцынскі[d]
маршалак шляхты Віцебскай губерні
1805 — 1809

Нараджэнне 1751 ці 1764[1]
Смерць 1835[1]
Род Борхі
Бацька Ян Анджэй Борх
Маці Луіза з Зыбергаў[d]
Жонка Ганна з Багамольцаў[d]
Дзеці Міхал Борх і Соф’я з Борхаў[d]
Дзейнасць беамтэр, староста
Чын
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Юзаф Генрык Борх (польск.: Józef Henryk Borch; 17641835) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і Яна Енджэя Юзафа[2].

Палкоўнік кароннага войска, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў[2].

У 1805—1809 гадах маршалак шляхты Віцебскай губерні[2]. Стацкі саветнік. У 1812 годзе прызначаны Напалеонам членам адміністрацыйнай камісіі Віцебска[2], а браты жонкі Рамуальд і Станіслаў Багамольцы сталі адпаведна бургамістрам Віцебска і субпрэфектам (главой) Віцебскага павета. Пасля вайны зняволены, сасланы ў Петразаводск, пазней амнісціраваны[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

«Партрэт Ганны з Багамольцаў Борх з шасцю дзецьмі». Юзаф Пешка, 1806—1807.

У шлюбе з Ганнай з Багамольцаў, дачкой Пятра Тадэвуша Багамольца і Элеаноры з Вышынскіх. Дзеці:

  • Соф’я (1796—1840), у шлюбе з Марцінам Карніцкім, віцебскім губернскім маршалкам.
  • Элеанора (нар. каля 1800), у шлюбе з Тыманам.
  • Эліза (нар. каля 1800), у шлюбе з Аўгустам Сакалоўскім.
  • Аляксандра (нар. каля 1800), у шлюбе з Грынцевічам.
  • Міхал (1806—1881), пісьменнік, гісторык, бібліяфіл. У шлюбе з Марыяй з Корсакаў.

Зноскі

  1. а б Józef Henryk Borch
  2. а б в г д Валерый Пазднякоў. Борхі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]