Юзаф Вроньскі
Юзаф (Іосіф) Вроньскі | |
---|---|
Józef Maria Hoene-Wroński | |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1776[1], 24 жніўня 1776[2] ці 23 жніўня 1778[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1853[3] ці 9 жніўня 1853[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Victoire Sarrazin de Montferrier[d] |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, эканаміст, навуковец |
Навуковая сфера | матэматыка, філасофія |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Lazare Augé[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Вроньскі (фр.: Wroński; сапраўднае прозвішча — Хёнэ, польск. Hoene; 24 жніўня 1776, Вольштын, Польшча — 9 жніўня 1853, Парыж, Францыя) — польскі матэматык і філосаф-містык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1794 годзе Вроньскі прымаў у якасці афіцэра артылерыі ўдзел у абароне Варшавы ад прускіх войскаў. У мацэевіцкай бітве ён быў узяты ў палон, але генерал Тармасаў адпусціў яго, пасля чаго Вроньскі паступіў афіцэрам у рускую армію, дзе служыў у штабе Суворава. У 1797 выйшаў у адстаўку і адправіўся ў Германію, дзе вывучыў юрыдычныя навукі. Затым адправіўся ў Парыж і Марсель, дзе паступіў у польскі легіён, але неўзабаве зноў адправіўся ў Германію, каб вывучаць там гісторыю філасофіі і вышэйшую матэматыку. У 1811 годзе, вярнуўшыся ў Парыж, змяніў прозвішча Хёнэ на Вроньскі, пад якім пачаў публікаваць свае навуковыя працы.
Навуковыя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Матэматычныя працы Вроньскага адзначаны шырынёй ахопу матэрыялу і агульнасцю пастаноўкі задач. Лагранж меркаваў, што тэорыі Вроньскага могуць зрабіць пераварот у навуцы. Але хваравіты гонар Вроньскага, яго схільнасць да містыцызму і, нарэшце, складанасць пазначэнняў, выкарыстаных у яго творах, прывялі да таго, што яго працы засталіся незаўважанымі сучаснікамі. Ужо пасля смерці Вроньскага даследчыкі яго прац у другой палове XIX стагоддзя выявілі, што яму належыць аўтарства значнай колькасці метадаў і некаторых сцвярджэнняў, якія да таго часу былі нанова адкрыты іншымі матэматыкамі. Нягледзячы на гэта, імя Вроньскага прысутнічае ў сучасных курсах матэматычнага аналізу з-за ўведзенага ім упершыню ў 1812 годзе функцыянальнага вызначальніка (так званага вранскіяна).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Introduction à la philosophie de mathématique» (1811)
- «Resolution générale des équations de tous les dégrés» (1812)
- «Phil osophie de l'infini» (1814)
- «Canon des logarithmes» (1829)
- «Messianisme» (1831)
- «Instruction pour l'anneau arithm étique» (1833)
- «Metapolitique» (1840)
- «Prolégomènes de messianisme ou le destin de la France, de l'Allemagne et de la Russie» (1843)
- «Adresse aux nations Slaves» (1847)
- «Adresse aux nations civilisées» (1848)
- «Cents pages decisives» (1849)
- «Epitre à S. M. l'Empereur de Russie» (1851)
- «Philosophie absolue de l'histoire» (1852)
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119445123 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Вроньский Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Фота на Вікісховішчы |
А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн.: ТетраСистемс, 2007. — С. 543.
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1776 годзе
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1778 годзе
- Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1853 годзе
- Памерлі 9 жніўня
- Памерлі ў Парыжы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі XIX стагоддзя
- Філосафы XIX стагоддзя
- Матэматыкі Польшчы
- Матэматыкі Францыі
- Філосафы Польшчы
- Філосафы Францыі
- Удзельнікі паўстання 1794 года