Юзаф Газы
Юзаф Газы | |
---|---|
Józef Gazy | |
![]() Юзэф Газы (з левага боку), праф. Казімеж Міхалоўскі і Барбара Левандоўская ў лабараторыі рэстаўрацыі Нацыянальнага музея ў Варшаве. На фоне фрэскі з сабора ў Фарасе | |
Род дзейнасці | скульптар, дзеяч мастацтваў, рэстаўратар |
Дата нараджэння | 1910 |
Дата смерці | 1998 |
Грамадзянства | польскае |
Альма-матар | |
![]() |
Юзаф Газы (польск. Józef Gazy, 1910–1998) – польскі мастак, скульптар і рэстаўратар. Аўтар некалькіх дзесяткаў помнікаў, усталяваных у грамадскіх месцах у розных гарадах Польшчы. У 60-х гадах – кіраўнік групы рэстаўратараў, якія адказвалі за зняцце са сцен, кансервацыю і падрыхтоўку да транспартоўкі фрэсак з сабора ў Фарасе.
Юзаф Газы нарадзіўся ў 1910 годзе[1]. У 1937 годзе скончыў варшаўскую Акадэмію вытанчаных мастацтваў[2].
У 1945 годзе далучыўся да Бюро аднаўлення сталіцы. Быў адным са стваральнікаў варшаўскага Помніка Братэрства па Зброі[3], узнавіў адсутнічыя элементы разбуранай Калоны Жыгімонта[4][5]. У 40-я гады быў адным з скульптараў, адказных за афармленне будынкаў Маршалкоўскага жылога раёна ў Варшаве[6]. У 1951 годзе ў Лягніцы быў адкрыты Помнік Польска-Савецкага Братэрства па Зброі, адна з найбольш вядомых яго работ. У гады сталінізму мастак стварыў яшчэ чатыры аналагічных помніка для розных гарадоў Польшчы.
У 1962 году Юзаф Газы належаў да польскай археалагічнай экспедыцыі, якая вяла раскопкі ў Фарасе[7][8]. Ён кіраваў працай групы кансерватараў, якая займалася захаваннем фрэсак, выяўленых у саборы Фараса, здыманнем іх з мураў і падрыхтоўкай для транспарціроўкі[9][10]. Большую частку работ у Фарасе выконваў асабіста, яму дапамагала Марта Кубяк[11]. На месцы раскопак заставаўся да самага канца работ і выехаў у апошняй групе разам з праф. Казімежам Міхалоўскім, Стэфанам Якабельскім, Тадэвушам Дзержыкраем-Рагальскім, Маркам Марцінякам, Антонім Aстрашом і фатографам экспедыцыі Анджэем Дзеваноўскім непасрэдна перад затапленнем Фараса водамі возера Насэр[7]. Дзякуючы яго уменням і працы з месца раскопак удалося выратаваць больш чым 120 фрэсак. Падчас працы ў Егіпце Газы таксама дапамагаў Вільяму Адамсу ў кансервацыі насценнага жывапісу на размешчаным паблізу месцы археалагічных раскопак у Мэйнарці.
У 1966–1969 гадах працаваў у Нацыянальным музеі Судана ў Хартуме над кансервацыяй фрэсак і падрыхтоўцы іх да адкрыцця пастаяннай выставы хрысціянскага нубійскага жывапісу ў 1972 годзе. Па вяртанні на радзіму працаваў над польскай часткай археалагічнай калекцыі, прывезенай з Судана камандай доктара Ганны Енджаеўскай. Выстава фрэсак адкрылася ў Польшчы ў 1974 годзе ў Галерэі Фарас. За працу над выратаваннем нубійских археалагічных помнікаў Юзэф Газы атрымаў суданскі Ордэн Заслуг.
У сярэдзіне 70-х гадоў XX стагоддзя Газы вярнуўся да перапыненай кар'еры скульптара. Тым не менш заставаўся ў кантакце з Цэнтрам міжземнаморскай археалогіі як эксперт і рэстаўратар, працаваў пры кансервацыі скульптур Афіны, льва і антылопы, знойдзеных у храме Аллат ў Пальміры[8]. У 1988 годзе перад Саборам Уваскрэсення Хрыстова і св. Апостала Тамаша ў Замасці быў адкрыты помнік Яну Паўлу II яго аўтарства, адзін з першых у Польшчы і ў свеце[12].
Юзаф Газы памёр у 1998 годзе[13].
Зноскі
- ↑ Polski indeks biograficzny, рэд. G. Baumgartner, с. 427.
- ↑ W. Godlewski, Józef Gazy (1910–1998) Архівавана 18 верасня 2016., „Polish Archaeology in the Mediterranean. Research”, 10 (1998), с. 9.
- ↑ P. Giergoń, Warszawa – Pomnik Braterstwa Broni Архівавана 4 сакавіка 2016., Sztuka.net.
- ↑ H. Sygietyńska, Kamień w architekturze i rzeźbie Warszawy, с. 105.
- ↑ J.Górski, Warszawa w latach 1944–1949. Odbudowa, с. 420.
- ↑ A.K. Olszewski, Dzieje sztuki polskiej 1890–1980 w zarysie', с. 87.
- ↑ а б T. Dzierżykray-Rogalski, W dwudziestolecie polskiego sukcesu w Faras. Dziennik terenowy uczestnika polskiej ekspedycji, „Kwartalnik Historii Nauki i Techniki”, 2 (1982) nr 27, с. 280, 285.
- ↑ а б W. Godlewski, Józef Gazy (1910–1998) Архівавана 18 верасня 2016., „Polish Archaeology in the Mediterranean. Research”, 10 (1998), с. 10.
- ↑ M. Łukasiewicz, Co nowego w starożytności?, с. 165.
- ↑ S. Jakobielski, Die Rettung der Wandgälde von Faras, у: Faras die Katedrale aus dem Wüstensand, рэд. W. Seipel , с. 51–56.
- ↑ H. Jędrzejewska, Konserwacja dwóch malowideł ściennych z Faras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 9 (1965), с. 253.
- ↑ J. Jaworska, Jan Paweł II sztuce polskiej, у: Materiały XV Sesji Stałej Konferencji Archiwów, Bibliotek i Muzeów Polskich na Zachodzie 23-26.9.1993, рэд. M. Jagosz, с. 37.
- ↑ W. Godlewski, Józef Gazy (1910–1998) Архівавана 18 верасня 2016., „Polish Archaeology in the Mediterranean. Research”, 10 (1998), с. 9–10.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Dzierżykray-Rogalski T., W dwudziestolecie polskiego sukcesu w Faras. Dziennik terenowy uczestnika polskiej ekspedycji, „Kwartalnik Historii Nauki i Techniki”, 2 (1982) nr 27, с. 249–290.
- Faras die Katedrale aus dem Wüstensand, рэд. W. Seipel, Wien 2002.
- Giergoń P., Warszawa – Pomnik Braterstwa Broni Архівавана 4 сакавіка 2016., Sztuka.net.
- Godlewski W., Józef Gazy (1910–1998) Архівавана 18 верасня 2016., „Polish Archaeology in the Mediterranean. Research”, 10 (1998), с. 9–10.
- Górski J., Warszawa w latach 1944–1949. Odbudowa, Warszawa 1988. ISBN 9788301033224.
- Jędrzejewska H., Konserwacja dwóch malowideł ściennych z Faras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 9 (1965), с. 217–258.
- Łukasiewicz M., Co nowego w starożytności?, Warszawa 1976.
- Materiały XV Sesji Stałej Konferencji Archiwów, Bibliotek i Muzeów Polskich na Zachodzie 23-26.9.1993, рэд. M. Jagosz, Rzym 1994.
- Olszewski A.K., Dzieje sztuki polskiej 1890–1980 w zarysie, Warszawa 1988. ISBN 9788322321249.
- Polski indeks biograficzny, рэд. G. Baumgartner, München 1998. ISBN 3598345062.
- Sygietyńska H., Kamień w architekturze i rzeźbie Warszawy, Warszawa 1978.