Юзаф Доўбар-Мусніцкі
| Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусніцкі | |
|---|---|
| Józef Dowbor-Muśnicki | |
| | |
| Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1867[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 кастрычніка 1937[1] (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Дзеці | Агнешка Доўбар-Мусніцкая[d] і Яніна Антаніна Левандоўская |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | пяхота |
| Гады службы |
|
| Званне | генерал |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусні́цкі (польск.: Józef Dowbor-Muśnicki; 25 кастрычніка 1867, м. Гарбаў, Сандамірскі павет, Радамская губерня, Расійская імперыя (цяпер Польшча) — 26 кастрычніка 1937) — рускі і польскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант рускай арміі (1917), генерал броні польскага войска; кіраўнік мяцяжу супраць савецкай улады на Беларусі ў 1918 годзе.
Паходжанне і сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Род Доўбараў бярэ пачатак на тэрыторыі «карэннай Літвы», дзе каля літоўскага Кернава знаходзіцца мястэчка Муснікі (літ. Musninkai), адкуль прыдомак «Мусніцкі». Прадстаўнікі роду ад XVII стагоддзя аселі каля польскага Сандамірам.
Бацька — Раман Альбін (сын Канстанціна і Ядвігі з Ланцкаронскіх), маці — Антаніна з Вярбіцкіх.
Культывуючы сувязь з родам Доўбараў-Мусніцкіх, сыноў назваў як раннелітоўскіх князёў: Гедзімін (1906—1966) і Альгерд (1914—1938). Таксама меў дзвюх дачок, Яніну (1908—1940) і Агнешку (1919—1940).
Ад старалітоўскага (старабалцкага) двухасноўнага імя Dau-bar'as ("Той, хто шмат змагаецца") на тэрыторыі цяперашняй Беларусі вядомыя тапонімы Даўбарова, Даўборы (былы хутар каля Опсы). Даўбарышкі (літ. Daubariškis) былі і побач з літоўскімі Муснікамі, найверагодней гэта тапанімічнае сведчанне пра самога запачаткавальніка роду Доўбара.[крыніца не пазначана 110 дзён]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Акадэмію генштаба (1902). Удзельнік руска-японскай вайны. Падчас Першай сусветнай вайны камандзір дывізій на Каўказскім і Паўночным франтах.
У снежні 1916 загадаў расстраляць без суда і следства 13 салдат, пасля чаго быў пераведзены на Заходні фронт камандуючым 38-м армейскім корпусам 10-й арміі. У красавіку 1917 выведзены са складу дэлегатаў з’езда арміі за манархічныя выступленні. У 1917 са згоды вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Карнілава арганізаваў на Заходні фронт 1-ы польскі корпус.
12(25) студзеня 1918 аб’явіў вайну Савецкай Рэспубліцы (гл. мяцеж Доўбар-Мусніцкага). 3 канца 1918 служыў у польскім войску. У 1919 арганізатар і камандуючы польскімі войскамі ў час антыгерманскага паўстання ў т.зв. прускай Польшчы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхнюк У. Доўбар-Мусніцкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Радамскай губерні
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Велікапольскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Велікапольскім ваяводстве
- Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
- Кавалеры ордэна Лазні
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Кароны Італіі
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа 2 ступені
- Асобы
- Генералы Расійскай імперыі
- Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Выпускнікі Мікалаеўскага кадэцкага корпуса
- Удзельнікі руска-японскай вайны
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)