Юзаф Каліноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Каліноўскі
Kalinowski1897.jpg

Прафесія: прэсвітар
Нараджэнне: 1 верасня 1835(1835-09-01)[1]
Смерць: 15 лістапада 1907(1907-11-15)[1] (72 гады)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Юзаф Андрэевіч Каліноўскі, Св. Рафал (1 верасня 1835, Вільня — 15 лістапада 1907, кляштар у м. Чэрна каля Кракава, Польшча) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 верасня 1835 года ў Вільні. Скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу (1856). У 1859—1860 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі АдэсаКурск. У 1860—1863 служыў інжынер-капітанам у Брэсцкай крэпасці. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. З чэрв. 1863 узначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы. Арыштаваны 13 сакавіка 1864 года, асуджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле Іркуцкай губерні. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Іркуцку і Пярмі. Удзельнічаў у навуковых даследаваннях Сібіры. У 1873 годзе вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У. Чартарыйскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 годзе пераехаў у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што Ю. Каліноўскі ўступіў у Ордэн кармелітаў босых, прыняў манаскае імя Рафал. У 1880 накіраваны ў кляштар у мястэчку Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 года — генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863—1864 гадоў; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў.

Кананізаваны каталіцкай царквой 17 лістапада 1991 года.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Wspomnienia, 1835—1837. Lublin, 1965;
  • Споведзь / Уклад. В. Шалькевіч // Хрысціянская думка. 1994, № 2.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ЭГБ, т. 4;
  • АЗБ.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]