Юзаф Маралёўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Юзаф Маралеўскі (5 сакавіка 1777, мяст. Гарадок, цяпер у Віцебская вобласці — 12 жніўня 1845) — паэт, педагог.

Скончыў клас рыторыкі ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1790), вывучаў французскую мову ў Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1794 года настаўнік езуіцкіх калегіумаў Мсціслава, Магілёва, Полацка. У 1806—1810 гг. — выхавацель езуіцкага пансіёна ў Санкт-Пецярбургу. У 1810—1814 гг. працаваў у настаўніцкай семінарыі, загадваў манастырскай бібліятэкай у Оршы. У 1814—1816 — сакратар Ордэна езуітаў Беларускай правінцыі, у 1816—1818 гг. — кіраўнік Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1818 годзе пераехаў на Валынь.

Пісаў на польскай, лацінскай, рускай мовах. Друкаваўся ў часопісах «Полацкі штомесячнік», «Вестник Европы». Творчасць Ю. Маралёўскага выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў пераходу ад класіцызму да рамантызму. Адначасова з класіцыстычнымі трэнамі, элегіямі, эпіграмамі, панегірыкамі, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадрамантычным стылі лірычныя песні, у якіх з агульнагуманістычных і хрысціянскіх пазіцый разважаў пра выхаваўчае значэнне паэзіі. Выказваў замілаванне прыродай і родным краем.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маралёўскі Юзаф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 104. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Маралёўскі Юзаф // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 490.
  • Мархель, У. І. Юзаф Маралёўскі // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова і інш. — Мн., 2004. — С. 154.