Юзаф Масальскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Масальскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1800[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1845
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў польская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Юзаф Масальскі (польск.: Józef Massalski; 1800, в. Белічаны, Ігуменскі павет, цяпер Бярэзінскі раён — пасля 1840) — польскі пісьменнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 роду Масальскіх, брат Э. Масальскага. Кандыдат філасофіі. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію (1818). Служыў гувернёрам у Ю. Славацкага ў Вільні. У 1823 арыштаваны як член тайнага студэнцкага таварыства філаматаў. За ўдзел у паўстанні 1830—31 сасланы ў Сібір.

Аўтар аповесці «Яцак» (1823), зборніка «Паэзія» (Вільня, т. 1—2, 1827—28), у якіх адбілася беларуская тэматыка, папулярных баек, эпіграм, песень, у т.л. «Далібог, скажу маме…», музыку да якой напісаў С. Манюшка (1842).

Зноскі

  1. Józef Massalski // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Józef Massalski // The LiederNet Archive — 1995.
  3. Józef Massalski // Répertoire International des Sources Musicales — 1952.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мальдзіс А. Масальскі // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.